Интересные ссылки

Кляскун

(ад кляскаць «біць у да лоні, падскокваючы»), беларусамі ўяў ляўся прыгожым высокім юнаком з доўгімі светлымі валасамі. Быў вясё лы і разгульны. Калісьці К. жыў на небе, вадзіў Месяц, седзячы на ім вершкі і павяртаючы яго да зямлі то светлым, то цёмным бокам, зза чаго адбываліся змены квадраў Месяца. За тое, што ён неяк самавольна адлу чыўся са свайго месца, Пярун зрынуў яго на зямлю. На Месяцы застаўся толькі адбітак яго твару, добра бач ны ў светлую месячную ноч. К. былі прысвечаны адмысловыя гульні: у траўні, часам у чэрвені, у светлы дзень пасля заходу Сонца, калі ўзыйдзе Ме сяц, карагод хлопцаў і дзяўчат, вы браўшы зграбнага юнака, упрыгожа нага кветкамі і выявай Месяца з лістоў на лобе, накіроўваецца на ляс ную паляну. Вядзе карагод дзяўчын ка гадоў дзевяці, з вянком на галаве. Яна нясе круглы пірог, упрыгожаны зёлкамі, а хлопцы за ёю нясуць на насілках, пакрытых зелянінай, роз ныя святочныя стравы (аладкі, сыр, мёд, піва, хлеб, малако ды інш.). Ка рагод спявае песні з прыпевам «Клясь, клясь, Кляскун!..» На паляне раскла даюць вогнішча і ладзяць песні і скокі з сімвалічным ахвярапрынашэннем агню.