Интересные ссылки

Ключыкi

Веснавая кветка зала цiстажоўтая прымула, першацвет высокi, якая контурам нагадвае звяз ку ключоў. Гэтая асаблiвасць мiфала гiчна пераасэнсоўваецца ў народнай традыцыi. Да таго ж К. зацвiтаюць у канцы красавiка пачатку мая, звязва юцца з Юрем (святкуецца 6 мая н. ст.) i служаць знакам адамкнутай зямлi. Замкнутасць зямлi да гэтага часу можна растлумачыць тым, што Юрева мацi згубiла была ключы, як пра гэта пяецца ў веснавой юраўскай песнi: «Юрева мат ка пагнала цялятка, // У лес пайшла, у лес пайшла, // Залатыя ключы панясла, панясла. // Юрева матка, вярнiся, вяр нiся, // Бо ключы нашлiся, нашлiся, // Залатыя ключы нашлiся, нашлiся». Матыў згубленых, а потым зной дзеных ключоў, мана пра згубленыя ключы даволi шырока распрацоўваец ца ў песенным фальклоры i этыя лагiчных паданнях пра зязюлю. I зя зюля, i Юря злучаюцца часавым фактарам, яны пазначаюць пачатак вясны i, больш канкрэтна, час абу джэння зямлi, яе адмыкання ад зi мовай замкнутасцi. Залацiстыя кветкi К. знак гэтага адмыкання, след нейкiх мiфалагiчных ключоў. У хрыс цiянскiя часы ўзнiкненне кветкi тлу мачылася тым, што некалi святы Пёт ра ўпусцiў ключы ад раю на зямлю. На тым месцы, дзе яны ўпалi, зявiлiся кветкi, што нагадвалi iх формай. У бе ларускiх веснавых песнях гаворыцца часам, што Юревы ключы гэта клю чы ад пекла: «Ой, Юр, Юр, Юр, Юры, // Да маценька клiча: // Падай клю- чы пекельны, // Расiцу адамкнуць, // Травiцу ды выпусцiць». У iншым ва рыянце веснавых песняў Юрева мат ка просiць сына падаць ключы Пёт ру зямлю адамкнуць. Ключы Юрева матка таксама называе «земляныя» (што адмыкаюць зямлю). Шмат роз ных уяўленняў, звязаных з кветкай К., iснавала ў еўрапейскiх народаў. Яе выкарыстоўвалi ў народнай меды цыне, у варожбах, як прываротнае зелле ды iнш. Гл. таксама Божай маці пальчыкі.