Интересные ссылки
Компьютерная помощь в сокольниках ремонт компьютеров в солнцево на дому уладим все вопросы.

Ключ

У народных уяўленнях вы ступае як сiмвал магiчнага замыкан няадмыкання (разам з замком), а таксама багацця i ўлады. Як атрыбут вярхоўных сакральных iстотаў (Юря, Юрева цi Божая Мацi, Бог) К. найбольш выразна фiгуруе ў веснавой абраднасцi i фальклоры (юраўскiя песнi) i замовах. Веснавое «адмыканне» сiмвалiзавала пераход ад зiмы да лета («Лецечка адмыкацi, зiму замыкацi») i абуджэнне вегета тыўных (плодных) здольнасцяў зямлi. Адмыканне зямлi св. Юрем (цi яго най маткай) усведамлялася як аплад ненне: «Юря, вазьмi ключы, // Юря, iдзi ў поле, // Юря, адамкнi зямлю, // Юря, выпусцi расу». У большасцi замоваў, дзе фiгуруе К., ён збольшага мае выразную фун кцыю «замыкання» той цi iншай небяспекi цi хваробы i, адпаведна, улады над iмi. Так, пры першым вы гане скацiны ў поле асноўнай сюжэт най лiнiяй замоваў зяўляецца «замы канне» Юрем (Ягорем) пашчаў драпежнiкам мiфiчнымi залатымi К. Матыў «замыкання» сустракаецца ў замовах ад чаравання, у дарогу, ад вет ру i асаблiва на захаванне плоду: «Замк нiцеся, ключы залатыя, // Зачынiцеся, дзверы царскiя, // Не пусцiця гэтае дзiцяцi» У той жа час у замовах на доб рыя роды К. сiмвалiзуе «адмыканне»: «Залатыя ключыкi, адамкнiцеся, // Вы, царскiя вароты, адчынiцеся». У сiстэме варожбаў (асаблiва ка лядных) К. выступае як своеасаблiвы код, якi дазваляе «адамкнуць» кана лы камунiкацыi з iншасветам i, такiм чынам, даведацца пра будучыню. Так, дзяўчына падвешвала К. на нiтцы i апускала ў калодзеж. У якi бок ад хiлiцца К. у час дакранання да вады з таго боку будзе жанiх. К., пакладзе ны пад падушку, мусiў выклiкаць доб ры прарочы сон, а выцягнуты наўгад зпад талеркi абазначаў багатае за мужжа i верхавенства ў сямi. Падобным чынам тлумачылася зна чэнне К. i ў соннiках. Акрамя багацця i шчасця К., убачаны ў сне, азначаў раз гадванне тайны i выкрыццё злодзея.