Интересные ссылки

Штаны

Нагавнцы, порткі   як выключна мужчынскае адзенне выступаюць асноўным полавызна чальным элементам i сiмвалiзуюць самога мужчыну  у мантычных абрадах (iх падкладвалi пад галаву), у любоўнай магii (на святога Яна цягалі вакол вёскi, каб хлопцы не хадзiлi да чужых дзяўчат; Ш. у зубах  абносiлi вакол хаты i задумвалi iмя хлопца). Парушэнне мужчынамi традыцыйнага падзелу сфераў дзейнасцi на мужчынскую i жаночую выклiкала адпаведныя дзеяннi  iх умоўна пазбаўлялi полу: калi на выключна жаночае абрадавае гулянне трапляў мужчына, яму проста раздзіралi Ш., параўн. таксама фразему «залапiў штаны», якая азначае адмову хлопцу пры сватаннi. Калi муж памiраў, жонцы, каб не гаравала, раілi апрануць яго Ш., цi сiмвалiчна, умоўна iмiтаваць яго прысутнасць. Адпаведна прадукавальнае значэнне мелi падкладванне Ш. пад ложак маладым, прыёмы земляробчай i жывёлагадоўчай магii (пад павешанымi Ш. выганялi авечак, iх цягалi па градах з агуркамi i да т. п.). Другiм яскравым семантычным параметрам Ш. зяўляецца iх апатрапеiчная моц, накiраваная на супрацьдзеянне ўсiм магчымым праявам iншасвету (Ш. выцiралi ад сурокаў, выганялi чужога хлеўнiка ды iнш.). Спалучэнне прадукавальнай, жыццядайнай сiмволiкi Ш. з iх апатрапеiчнымi якасцямi вызначыла выкарыстанне гэтай часткi адзення ў народнай медыцыне i ветэрынарыi: ад падучай хваробы на твар накiдвалi чорныя Ш.; калi хварэла карова, старалiся ўкрасцi ў суседа споднiя Ш. i  выцерцi iмi жывёлу праз жывот i спiну тры разы.