Интересные ссылки

Клетнiк

Адмена вогненнага ляту чага змея, Цмока, які свайму гаспа дару можа прыносіць незлічоныя ба гацці. К. блізкі да Дамавіка, але адрозніваецца ад яго найперш тым, што ніколі не жыве ў хаце. Сваю на зву ён атрымаў паводле характэрнага месца свайго пражывання у клеці (істопцы). К. звязаны з паветранай і вогненнай стыхіямі. Заводзілі К. штучна. Для гэтага трэба было дача кацца, пакуль сямігадовы чорны пе вень знясе яйка незвычайнай формы, падобнай да ракавіны смаўжа. Калі гэтае яйка вынасіць падпахай тры гады, то з яго вылупіцца маленькае змеяня, якое трэба было вельмі кла патліва даглядаць. Па нейкім часе К. пачынае лётаць, адшукваць схаваныя ў зямлі скарбы і прыносіць іх свайму гаспадару. Пра ўдачлівага або нечака на разбагацелага гаспадара на Бела русі казалі: «Яму змей грошы носіць». Улюбёная страва К. яешня, але ні ў якім разе не салёная. Яе штодня гас падары прыносілі ў клець. К. страшэн на крыўдлівы і помслівы. За пасоле ную яешню і за любыя іншыя крыўды ён звычайна помсціў пажарам. Выглядам К. быў падобны на вяліз нага вужа з тым адрозненнем, што быў увесь нібы залаты, гарэў, як агонь, і меў крылы. Часам уяўлялі яго ў абліччы чалавека, які ўмее лётаць, што стасу ецца з іншымі ўяўленнямі пра прыга жуна змеяпярэваратня. Убачыўшы ў небе палёт метэора, а тым болей ба ліда, сяляне казалі: «Змей паляцеў». Бліжэйшымі «сваякамі» К. зяўля юцца літоўскія айтварасы. Але на складванне вобразу К. істотна па ўплывалі распаўсюджаныя ў сярэдня вечнай Еўропе міфалагічныя апове ды пра васіліскаў.