Интересные ссылки

Кладнiк

Кладавнк, дух, які вало даe скарбамі і ахоўвае незлічоныя ба гацці. Апранаецца ў срэбраную світку з залатым поясам, на галаве каніч ная шапка з літога золата. Абуваец ца К. у срэбраныя лапці або ў боты з залатымі мысамі. У руках трымае да рожны кій з чыстага срэбра і залатымі булдавешкай і наканечнікам. Уся хат няя абстаноўка К. ззяе ад каштоўных металаў і камянёў, што служыць яму для асвятлення ў доме і ў дарозе. Ад нак пры гэтых багаццях К. застаецца бедняком, бо з гэтага не бярэ і драбніцы на свае харчовыя патрэбы. Ад худо бы К. ледзь перасоўвае ногі. У яго срэбраным кашалі валяецца ўсяго толькі недаедзеная ўкрадзеная ці выпрашаная, як міласціна, хлебная скарынка. Сквапнасць К. выпрацава ла ў ім злосць і на людзей, і на сваіх братоў: з першымі ён не ўступае ў кан такт, а ў другіх бачыць пасягальнікаў на дабро, якое сцеражэ і якое павінна памнажацца за кошт ахвяры ці пагі белі яе душы. К. загубілі шмат людзей, што няспынна цягнуцца да скарбаў. Амаль усе скарбы зяўляюцца крадзе ным ці здабытым праз разбой дабром. Таму на іх ляжыць праклён, які і губіць іх шукальнікаў. Калі нейкі ўла дальнік багацця хавае яго ў зямлю і накладвае закляцце, К. падхоплівае дабро і нясе яго ў глыбіню, а чалавек, перастаючы быць гаспадаром скарбу, зможа зноў яго ўбачыць толькі тады, калі надумаецца нешта дакласці. Скарбам можа спакусіцца іншы шу кальнік лёгкай нажывы. К. падымае скарб да паверхні зямлі і назірае за скнарам, пакуль той не заключыць здзелку з нячысцікам. Зрэдку К. вы стаўляе скарбы дзеля праветравання, і гэты момант можа стаць зручным для захопу багацця, вядома, калі са мога К. не будзе паблізу.