Интересные ссылки

Кiнгi

Міфалагічная жаночая по стаць, вядомая з Беласточчыны. Па водле падання, палац прыгажуніка ралевы К. стаяў на беразе ракі Нараў, недалёка ад месца ўпадзення яе ў Буг. Але аднаго разу, калі прыгажуня К. гуляла ў сваім зялёным садзе і слуха ла цудоўныя спевы птушак, зямля за трэслася, зрабілася цёмна наўкола, і яе палац праваліўся пад зямлю. На месцы, дзе стаяў палац, засталася толькі невялічкая гара. Але К. не за бывалася на сваіх птушак і штораз апоўначы яна выходзіла з зямлі, рас кладала вогнішча і садзілася на ка мень. Яна чакала, каб якінебудзь ча лавек нарваў ёй букет кветак. Аднак праезджыя людзі, пабачыўшы агень чык на гары, імкнуліся хутчэй абе хаць падазронае месца. Аднаго разу ехаў міма стары разбойнік. Убачыў шы на гары агеньчык, ён прыняў яго за кавалак золата. Калі разбойнік уз няўся на гару, то пабачыў прыгожую дзяўчыну, якая сядзела на камені і пе расыпала жменямі золата ў куфры. К. папрасіла разбойніка нарваць ёй кве так у абмен на золата. Але той неча кана кінуўся на яе з нажом. Толькі на камені ўжо нікога не было. Са злосцю махнуў разбойнік нажом у паветры і ў той жа момант ператварыўся ў вялікі камень. Як бачна, легенда кан тамінуе некалькі даволі папулярных у Беларусі матываў: пра паселішчы, што праваліліся пад зямлю, пра сха ваныя заклятыя скарбы, пра акамя нелыя істоты.