Интересные ссылки

Кiкiмары

Вйшчыцы, юныя мi фiчныя iстоты выключна жаночага роду, што жывуць па сядзiбах. Сваё паходжанне бяруць ад дзяўчатак, якiя былi загубленыя да хрышчэння, або ад дачок, праклятых маткаю яшчэ ў чэраве. К. заўсёды знаходзяцца ў юна чым узросце i з гадамi не мяняюцца. Нягледзячы на тое што К. засылаюц ца да людзей з варожымi мэтамi, яны тым не менш застаюцца зусiм бясшкоднымi. К. збiраюцца пераваж на ў дамах, дзе адбылося забойства дзяцей, пракляцце i дзе паблiзу быў схаваны трупiк. Iх месцазнаходжан не на печы цi ў падпечку, куды яны нябачна спускаюцца. Зрэдку К. набываюць цялесны воблiк, i ў тыя рэдкiя моманты iх няцяжка злавiць i разгледзець. Калi выстрыгчы на цеменi ў К. валасы крыжнакрыж, яна назаўсёды застанецца чалавекам i будзе расцi, як звычайнае дзiця, хоць у будучым не пазбегне розных неда хопаў: непрапарцыянальнасцi фор маў, крывiзны асобных органаў, касавокасцi, нематы, заiкання, беспа мятлiвасцi, слабога розуму. З узростам К. забываюць пра сваё даўнейшае жыццё. Дзяцiнныя К. загульваюцца i перашкаджаюць гаспадарам валтуз нёю i вiскам. Часам К. спыняюць свае забавы, захопленыя немаўляткамi, якiх пестуюць мацяркi. Тады К. узды хаюць, зайздросцячы чужой ласцы i немагчымасцi займець чалавечыя радасцi. К. прываблiваюць гаспадар чыя заняткi i, каб дагадзiць хатнiм жанчынам, яны накiдваюцца на ад кладзенае тымi шытво цi пражу i пра цягваюць перапыненую работу, вы водзячы крывыя швы i выпрадаючы няроўныя нiткi. Ранiцай гаспадынi з дакорам i нават лаянкаю выпраўля юць сапсаванае рукадзелле, што зас мучае бедных К. У мiфалогii рускiх i ўкраiнцаў К. надзялялiся адрознымі, часам адмоў нымі функцыямi i вонкавымi рысамi.