Интересные ссылки

Квадры месяца

Поўны цыкл «росту» i «старэння» Месяца (каля 28 сутак) дзеляць на 4 фазы, цi квадры: маладзiк, поўня, сход, ветах. Змен лiвасць Месяца, адрозненне яго квад раў у беларускiх паданнях тлумачы лася тым, што калi Месяц састарэе, то Бог крышыць яго на зоры. У лiтоў скай песнi «Вяселле Месяца» Пярку нас, якi раззлаваўся на Месяц, што той пакiнуў Сонца пасля вяселля i закахаў ся ў ранiшнюю зорку, рассякае яго ме чам. У адной з латышскiх песняў гэ тае ж дзеянне ў дачыненні да Месяца робiць Сонца, раззлаваўшыся на яго. Розныя даследнікi звярталi ўвагу на тое, што менструальны перыяд у жанчын адпавядае па працягласцi пе рыяду 4 к. М., i таму ў мiфалагiчнай свядомасцi ўзнiкла ўяўленне пра тое, што бог Месяца выклiкае перыядыч нае штомесячнае недамаганне жан чын. Некаторыя народы лiчаць, што зачацце адбываецца, калi сексуаль ныя зносiны праходзяць пры поўнi, а таксама, што жанчына цi дзяўчына можа зацяжарыць, калi будзе гля дзець на Месяц. На думку В. Iванова, хецкiя arma «Месяц» i armahh «рабiць цяжарнай» этымалагiчна звязаныя, што трэба тлумачыць фiзiялагiчнымi месячнымi цыкламi. Падвескiлуннiцы ў выглядзе паўме сяца насiлi ў старажытнасцi ў Заходняй Еўропе i на Паўночным Каўказе, а так сама жанчыны старажытнай i ранне сярэднявечнай Беларусi (мяркуюць, што гэта было жаночае ўпрыгожанне). Згодна з матэрыяламі беларускага фальклору, у маладзiковы перыяд прынята пачынаць сяўбу, касьбу або жнiво, а таксама ставiць вуллi, на трэці дзень маладзiка прышчэ плiваць дрэўцы. У той жа час у нека торых мясцінах лiчылі, што «на маладзiку» нельга нiчога сеяць i садзiць, бо пасеянае будзе кепска да спяваць, i лепш рабiць гэта пад «поў ны», калi мiне першая квадра. Трэцi тыдзень («гнiлуха») лiчыўся неспры яльным не толькі для сяўбы, але i для іншай працы. Верылi, што любая мiзэрная рана, якая ў iншы час хутка загойваецца, на маладзiк утварае на рывы, якiя загойваюцца толькi да на ступнага маладзiка. Валасы прынята было стрыгчы ў першую квадру, але нельга было на маладзiк чысцiць ко мiны, бо пасля гэтага яны будуць хут ка iзноў зарастаць сажай. Яшчэ ў сярэдзiне XIX ст. у царкве Прасвятой Марыi, дзе меўся цудатворны абраз Мацi Божай (блізу Марiнай Горкi ў Пухавiцкiм рне, паводле падання, пабудавана на месцы паганскага свяцiлiшча), набажэнствы адбывалiся кожную маладзiковую нядзелю. Па маладзiковых нядзелях ушаноўвалiся i многiя са святых крынiцаў. Перад поўняю было прынята калоць свiней, лягчыць свойскую жывёлу, каб хутчэй паўнела, сеяць i садзiць гароднiну, сячы лес на будоўлю i закладваць хату. У некаторых мясцінах лiчылі спрыяльным у час поўнi пачынаць сяўбу збожжа, але непажадана было садзiць агуркi i гарбузы, а таксама сеяць гарох, боб i мак, iначай яны бу дуць цвiсцi пустацветам (Рэчыцкi па вет). Высякаць, выпальваць ляды i чысцiць сады, гнуць палазы i абручы прынята было па «паўнаты», бо дрэ ва лiчылася не такiм крохкiм. Убачыў шы ўпершыню Месяц пасля поўнi, хрысцiлiся, але нельга было гэта рабiць голаю рукою (iначай яна будзе балець), а трэба было ўсю руку сха ваць у рукаво. За найлепшую пару Месяца ўважалі канец другой квадры («поўна»), бо быў спрыяльны для за канчэння работ i складання запасаў. Раны, зробленыя ў трэцюю квадру (ветах), паводле паверяў, хутка загойвалiся. У ветах нават рэкамен давалася спецыяльна пакратаць ста рыя раны, каб хутчэй зажылi. Ветах лiчыўся найлепшым часам для знiш чэння шкодных насякомых i чарвякоў на агародзе, а таксама глiстоў у дзяцей.