Интересные ссылки

Кашчэй

Кашч, Касцйй, злосны вядунваражбiт, адзiн з вобразаў антаганiста галоўнага героя ў чара дзейнай казцы. Асноўны казачны сюжэт, звязаны з К., апавядае пра выкраданне кра сунiдзяўчыны, якую спрабуе вырата ваць галоўны герой. Яна разам з К. апынаецца ў «iншым свеце», а разам з ёй з зямлi знiкае плоднасць. Дзяку ючы герою, якi здабывае смерць К., схаваную ў яйку, або дзякуючы яго каню, якi забiвае К., красунядзяўчы на становіцца жонкай героя, вяртаец ца на зямлю, i разам з ёй вяртаюцца плоднасць i дабрабыт. Казка пра К. стасуецца з папуляр ным у iндаеўрапейцаў мiфам аб вяртаннi плоднасцi на зямлю, як, на прыклад, у ведыйскiм мiфе пра вы краданне дэманiчным змеем Валай статкаў свойскай жывёлы i водаў i аб перамозе над iм БогаГрымотніка Iндры. Гэта ставiць казку пра К. у шэраг каляндарных мiфаў, якiя выкарыстоўвалiся дзеля тлумачэння няспыннага i цыклiчнага паўтарэння сезонаў (параўн. прозвішча К. у каз ках Бессмяротны, Неўміручы). Этымалогiя яго iмя дакладна не вызначаная. Даследнікi шукаюць су вязь са словам «костка» цi з семанты кай валодання нейкiм багаццем (па раўн. iмя ведыйскага змея Валы i яго сувязь з i.е. *uel/*ual/*ul, звязанае з семантыкай свету памерлых, але адначасова з багаццем, плоднасцю і тэмай валадарання наагул). Б. Рыбакоў бачыць у вобразе К. ад люстраванне вынiшчальных набегаў качавых плямёнаў на славянскае стэ павае памежжа. Такую думку можна прыняць толькi як прыватны выпадак, калi вобраз захопнiка з iншага геагра фiчнага рэгiёна накладаўся на мясцо выя старажытныя мiфалагiчныя воб разы, звязаныя з iншым светам.