Интересные ссылки

Кашуля

Першыя днi дзiця загорт валi ў пялюшкi, К. яму апраналi ў ры туальна вылучаны момант на хрэсь бiны. Да года К. звычайна шылi са старой тканiны (што ўвасабляла iдэi пераемнасцi), i толькi пасля першага падстрыжэння дарылi новую сарочку. Вiдавочна, К., якая прылягае да цела, зяўляецца праваднiком яго звышнатуральных цi патаемных уласцiвасцяў i таму можа ўбiраць у сябе тыя цi iншыя якасцi чалавека, да прыкладу, хваробу цi знясiленне. Ад сюль выкарыстанне К. у народнаме дыцынскай практыцы: яе раздзіралi падчас прыступаў радзімцаў; пры начнiцах вешалi кашульку дзiцяцi каўняром унiз; адзенне хворага чала века працягвалi праз адтулiну ў дрэ ве цi наагул спальвалi. У асобных медыцынскiх манiпуляцыях актуа лiзаваўся матыў «вывернутасцi», што на рытуальным роўнi ўвасаблялася ў апрананне вывернутай К. Наагул вы варочванне К. актуалiзавалася ў сiтуацыях кантакту з «тым» светам, да прыкладу, у лесе, дамагаючыся схiльнасцi Лесавiка, выварочвалi К. цi апраналi яе задам наперад. Усё гэта сцвярджала iдэю перавернутасцi процiпастаўленай сферы. Дарэчы прыгадаць, што К. уваходзiла ў шэраг ахвяраў мiфiчным персанажам Лесавiку, русалкам, а каб ператварыць ваўкалака ў чалавека, рэкамендавала ся зняць уласную К., адным махам разадраць яе i кiнуць да ног ваўка. Мелi значэнне ў традыцыйнай культуры i правiлы нашэння К., яе вывешванне, раздзіранне, перадача iншым i да т. п.