Интересные ссылки

Каша

Абрадавая значнасць К. тлу мачыцца выкарыстаннем яе ў якасцi ахвяры паганскiм багам цi духам, што ў сваю чаргу ўзыходзiць да ўяўленняў аб спажываннi К. як звароце да прод каў, як успамiн пра iх, як дачыненні з iмi цi далучэнне iх да сваiх спраў. Па добнае выкарыстанне звязана з тым, што К. старажытная хлебная ежа, якая першапачаткова гатавалася з зярнят злакавых раслiн. Таму праз яе лiчылася магчымым далучыцца да жыватворнай магiчнай сiлы збожжа («Нема лучшое пашы над кашы»). Праз гэта К. атрымала сакральныя функ цыi дабратворна ўплываць на ўрад лiвасць зямлi i дабрабыт чалавека. Густую К. гатавалi ў час гнаёвай i жнiўнай талокаў, на дасеўкi i дакоскi, каб адпаведна густым зарадзiла збож жа. Вера ў магiчныя ўласцівасці К. выклiкаць дастатак засноўвалася так сама на «множнасцi» гэтай стравы цi яе складу з вялiкай колькасцi асобных адзiнак крупiнак, што з гледзішча законаў iмiтатыўнай магii набывала выразны заклiнальнапрадукаваль ны характар. Разам з тым на талочнай вячэры К. выступала не толькi ў сваiм рэ лiгiйнамагiчным аспекце, але i як праяўленне розных формаў суполь насцi, як кансалiдуючы акт, калi су польнае спажыванне К. падкрэс лiвала прызнанне i зацвярджэнне кожнага ўдзельнiка вячэры ў сваёй прыналежнасцi да дадзенага калек тыву. Часткова гэта адлюстравалася ў называннi талакi жней «кашай». У гастранамічным кодзе К. часам супрацьпастаўляецца хлебу, што ўва сабляецца, у прыватнасці, у забароне есці К. з хлебам: «Не еж К. с хлебом, бо пузо розяжэцца» (Тураўшчына) або «Ня еш К. з хлебам, а то сабакі на вуліцы зядуць» (Смаленшчына). У звязку з гэтым нельга не прыгадаць, што менавіта К. зяўляецца адной з галоўных страваў у пачатковай і за вяршальнай фазах жыццёвага цыкла (пры нараджэнні так званая «бабі на К.», на пахаванні і памінках К. або куцця. I наадварот, у сярэдніх фазах жыццёвага цыкла хлебу і хлеб ным вырабам наагул належыць га лоўная роля (параўн. каравай у вя сельным абрадзе, выслоўі кшталту «Хлеб усяму галава» і да г. п.). Апа зіцыйнасць К. і хлеба выяўляецца таксама ў тым, што разломваннем хлеба пачыналася прыманне стравы, а К. яно завяршалася (параўн.: «Пос ле К. нема другое пашы», г. зн. што К. была заключнай стравай на стале). Не ў апошнюю чаргу супрацьпастаўленасць К. і хлеба абумоўленая тым, што тэх налогія выпечкі хлебных вырабаў гэта параўнальна позні культурны здабытак, К., безумоўна, больш стара жытная страва. Аднак варта зважаць і на тэхналагічныя адрозненні пры гатавання гэтых страваў: пры выпеч цы хлеба галоўную ролю выконвае пе раважна агонь, пры прыгатаванні К. значную ролю грае таксама і вада (ва да+агонь).