Интересные ссылки

Шлюб

У традыцыйным грамадстве адзіная магчымая форма рытуальнай і сацыяльнай «легітымізацыі» сямі і ўмова прадаўжэння роду. Iдэя стварэння сямейнай пары першаасновы Ш.   мае выразны касмаганічны сэнс супрацьпастаўлення, але адначасова ўзаемада паўняльныя часткі складаюць якасна новае адзінае цэлае (мужчынскае і жаночае як два значэнні катэгорыі полу, дзень і ноч, неба і зямля як значэнні часовапрасторавай структуры космасу), што і гарантуе касмічны (сацыяльны, культурны) парадак. Адсюль рытуальны аспект узяцця Ш. (вяселля) быў максімальна разгорнуты, сімвалічна насычаны і не падпарадкаваны біясацыяльным перадумовам Ш.: «няма падзеі, якая «афармляецца» вяселлем» (А. Байбурын). Ш. як перадумова, своеасаблівыя «сакралізаваныя рамкі» стабільнасці і дабрабыту не толькі асобнай сямі (роду), але і ўсёй грамады выразна супрацьпастаўляўся пазашлюбным дачыненням. Так, у Зах. Беларусі лічылі, што «няможна, каб няшлюбныя жылі з сабою ў вёсцы, бо цэлу вёску кара ад Бога чакае». Нягледзячы на тое што ў біялагічным плане перыяд для ўзяцця Ш. вельмі працяглы, існавалі вельмі жорсткія ўзроставыя абмежаванні, прадпісаныя культурнай традыцыяй. Парушэнне нормы мела звычайна негатыўныя наступствы. На Палессі лічылі, што вельмі ранняе фізіялагічнае развіццё дзяўчыны (прырода апярэджвае культуру) прывядзе да няшчаснага сямейнага жыцця (нялюбы муж, недаўгавечныя дзеці і г. д.) ці яна наагул «скруціцца», рана састарэе, так і не ўзяўшы Ш. Калі ж фізічнае развіццё было запозненым, жанчына магла быць у Ш. добрай, разумнай гаспадыняй, але бяздзетнай, што рабіла сямю  непаўнавартаснай. «Спелай» жа да Ш. лічылася дзяўчына, у якой «каса дарасла да пояса», што на мове сімвалаў азначала адпаведнасць культурнагаспадарчых (разумовых) і дзетародных патэнцый. Людзі, якія выходзілі за верхнюю мяжу ўзяцця Ш. («перастаркі», бабылі), траплялі ў катэгорыю сацыяльна непаўнавартасных людзей, што вельмі істотна абмяжоўвала іх удзел у рытуальнаабрадавым жыцці соцыуму (бабылёў не запрашалі ў кумы, дзевакперастаркаў у адведкі і да т. п.). Тыя, хто дасягнуў шлюбнага ўзросту, але не ўзяў Ш., адчувалі на сабе своеасаблівы «прэсінг», «штрафныя санкцыі» з боку грамады, якая імкнулася выправіць патэнцыйна дэструктыўную сітуацыю. Так, напрыклад, на Масленіцу незамужнім дзяўчатам і нежанатым хлопцам вешалі адмысловыя калодкі, пасля чаго тыя мусілі адкупляцца пачастункам. Калі ж па сваёй віне (нежаданні) такія людзі не ўзялі Ш. да самое смерці, лічылася, што на «тым свеце» хлопец будзе пасвіць коз, а дзеўка  казлоў (Слуцкі пав.). За сацыяльна непаўнавартасных уважалі і людзей, якія, знаходзячыся ў рэпрадуктыўным узросце, «выпалі» са Ш. не па сваёй віне: удовы і ўдаўцы. Вельмі часта яны, асабліва калі не бралі паўторны Ш., надзяляліся грамадой шкаданоснымі, чарадзейскімі функцыямі, што тлумачылася іх сувяззю з памерлымі шлюбнымі партнёрамі. Iснавала павере, што калі людзей любнага ўзросту напаткала заўчасная смерць, яны знойдуць сваю пару і на тым свеце. Дзеля гэтага дзяўчат прыбіралі ў шлюбную сукенку і вэлюм, хлопцам на галаву клалі вянок з руты, адзявалі пярсцёнак на сярэдні палец правай рукі, клалі свечкі. Яшчэ задоўга да таго, як чалавек дасягаў шлюбнага ўзросту, ягоныя бацькі ўжо «счытвалі» цэлую сістэму сімвалічных паказанняў/супрацьпаказанняў у дачыненні да будучага Ш. Так, благім знакам лічылася, калі дзіця нараджалася на маладзік ці на «зменах» квадраў Месяца. Казалі, што такі чалавек будзе бяздзетным і пазней яму не раілі браць Ш. На «халасцяцтва» былі асуджаныя і тыя, хто нарадзіўся з няпарнай колькасцю рэбраў (Рэчыцкі пав.). З другога боку, калі дзіця падчас купання мачылася ў ваду, гэта было гарантам, што ўсе прысутныя папю цьпіва на ягоным вяселлі. Найбольшую актуальнасць магічная дыягностыка і праграмаванне будучага Ш. набывала ў асяродку моладзі ў выглядзе вялікага комплексу варожбаў аб часе, месцы і характары магчымага Ш., а таксама з дапамогай прыёмаў у гэтак званай «любоўнай магіі», асноўнай мэтай якой зяўлялася злучэнне/разлучэнне закаханых пар. Гэтая ж мэта была галоўнай у шэрагу гульняў, ігрышчаў і танцаў падрыхтоўчага, «перадшлюбнага» кшталту: «Жаніцьба Цярэшкі», «Яшчур», «Падушачка», «Удавец» ды інш. Абрадавы характар гэтых гульняў падкрэсліваўся часам іх правядзення (Каляды, Купалле) і тым, што пары, якія, напрыклад, фармаваліся падчас «Жаніцьбы Цярэшкі», мусілі захоўвацца на працягу года і нярэдка сапраўды бралі Ш. Ш., займаючы прамежкавы стан паміж нараджэннем і смерцю, сімвалізаваў паўтор 2 асноўных жыццёвых пачаткаў адначасова: сыходу (смерці) і прыходу (нараджэння). «Век» чалавека падзяляўся як бы на два асобныя жыцці са сваім асобным летазлічэннем: да вяселля селянін лічыў гады ад свайго нараджэння, а потым ад часоў вяселля. У гэтым сэнсе шлюбную абрадавасць можна падзяліць на дзве часткі: сімвалічнае паміранне жаніха і нявесты ў сваім маладзёвым статусе і нараджэнне якасна новых людзей мужа і жонкі. Ужо падчас сватання галоўныя функцыі выконваюцца сватамі з боку хлопца і бацькамі з боку дзяўчыны; актыўнасць з боку апошніх  зводзіцца да мінімуму  дзяўчына амаль не размаўляе, яе рухі абмежаваныя і маюць толькі сімвалічны характар. Пасля засватання (заручынаў) хлопец і дзяўчына набываюць прамежкавы статус  «князь» і «княгіня» і яшчэ больш «мярцвеюць» для сваёй узроставаполавай групы: не ўдзельнічаюць у  вячорках, маладзёвых забавах, іх зяўленне паза хатай жорстка абмежаванае. Песні нявесты і яе сябровак падчас Суборнай суботы маюць мінорны характар і нагадваюць галашэнні. Iдэя смерці падчас вяселля адлюстраваная і ў матэрыялах народнага сонніка. Так, убачыць труну, пахаванне азначала сыграць вяселле, тое ж азначала для дзяўчыны, калі яна бачыла сябе ва сне голай (галізна як прыродны, акультурны статус чалавека).

Аднак апагеем сімвалічнай смерці старога статуса зяўляўся пасад. I для жаніха, і для нявесты пасад па сутнасці быў актам сімвалічнай дэфларацыі, калі яны страчвалі сваю маладзецкую, дзявоцкую «красу» базавую характарыстыку іх ранейшага цнатлівага статуса. Перад тым як сесці на пасад, хлопец і дзяўчына мусілі перапрасіць усіх прысутных аб дараванні ўсіх грахоў (узгадай падобны абавязак для паміраючага). Калі на пасад (хлебную дзяжу, пакрытую вывернутым кажухом) садзіўся не цнатлівы чалавек  гэта пагражала бедствамі, няўродамі і звядзеннем скаціны ва ўсіх родных. Цнатлівасць як прынцыповая прыкмета «старога» дашлюбнага статуса мусіла быць зліквідаваная з дапамогаю рытуалу, каб гэткім жа сімвалічным чынам можна было ствараць «новага» чалавека. Адсутнасць цноты, такім чынам, пазбаўляла значную частку шлюбнай абраднасці свайго сэнсу, рабіла рытуал шмат у чым «халастым». Невыпадкова, што ў такім разе рытуал звычайна згортваўся ці перапыняўся. Канчатковая страта (смерць) папярэдняга статуса і адсутнасць новага, своеасаблівая «нулявая» фаза рабілі жаніха і нявесту надзвычай ўразлівымі з боку ўсемагчымых чараў. Адсюль «шлях да вянца  самы небяспечны момант шлюбнай абраднасці (узгадай паўсюль пашыраныя паданні аб «вясельных паяздах», перакінутых у ваўкалакаў). З моманту вянчання, якое ўспрымалася як сакральны акт дараабмену паміж вышэйшымі сферамі і людзьмі («Ш. узялі.., за Ш. далі»), пачыналася сімвалічнае нараджэнне ў новым шлюбным статусе  да маладых паступова «вярталася» здольнасць гаварыць, бачыць, дзейнічаць. Канчаткова гэты статус афармляўся падчас абрадаў каморы, завівання і выпрабавання маладой у сямі маладога. Узяцце Ш. і «стварэнне» новых людзей (мужыка і жонкі), новай сацыяльнай адзінкі (сямі) было немагчымае без надзялення маладых «новай» доляй, што ў сваю чаргу прадугледжвала пераразмеркаванне калектыўнай долі. Iдэя надзялення доляй увасобленая ў каравайным абрадзе, які ўспрымаўся як касмічны па сваіх маштабах: «Сам Бог каравай месіць, Прачыстая свеціць, Месяц у печ саджае, Зоранька закладае, Сонейка запякае...» Калі ж камусьці за вясельным сталом не хапіла каравая (ягонай часткі долі), то маладую пару чакалі ў жыцці беды й нястачы. Аднак, нягледзячы на заканчэнне вяселля, Ш. працягваў інстытуцыяналізоўвацца яшчэ доўга. На першым часе маладыя маюць асаблівы статус: ім дазваляецца наведваць вячоркі, удзельнічаць у забавах моладзі, адначасова яны дапускаюцца і ў таварыства дарослых. Для маладых (і для ўсяго роду) асаблівае значэнне на працягу першага года мелі першыя ўчынкі (зажынкі, выпечка хлеба ды інш.), што мусіла даць «новы» спор у кожнай справе. Гадавы тэрмін «пераходнага» стану маладых матывуецца і як дастатковы тэрмін для нараджэння дзіцяці, і як тэрмін, на працягу якога рэалізуецца поўны набор дзеянняў і падзей, у якіх упершыню бяруць удзел «малжонкі».

Беларусы Смаленшчыны лічылі, што Ш. робіцца сапраўдным, а маладыя «супоўнымі людзьмі» толькі праз 9 гадоў пасля вяселля. У адрозненне ад першага Ш. усе наступныя ўжо не лічыліся сакральнымі з паходжання і іх узяцце не суправаджалася складанай абраднасцю: «Першая жонка ад Бога, другая  ад людзей, а трэцяя  ад чорта прынесена». Пазашлюбныя дачыненні жанатых людзей усведамляліся як страта індывідуальнай жыццёвай энергіі («Не паглядай   на чужых жонак: ці скасееш, ці здурнееш») і сямейнай долі: «Чужую галубіць  сваю сямю  згубіць». Лічылася, што найбольш юрлівыя паза Ш. мужчыны неўзабаве пачынаюць вонкава нагадваць свой дзетародны орган: «Чужая падушка лысіну працярэбіць». Пасля выканання сямёй рэпрадуктыўных функцый (выдаткоўвання значнай часткі сваёй долі) людзі рыхтаваліся да апошняга «Ш.»  смерці. Так, калі сямейныя людзі бачылі ў сне сваё вянчанне (вяселле)  гэта азначала безнадзейную хваробу і смерць, якая ўсведамлялася як «жаніцьба з сырой зямлёй». Семантыка «пераходу» ў новы статус праз «смерць» старога, агульная для шлюбнай і пахавальнай абраднасці, ляжыць у аснове іх падабенства.