Интересные ссылки

Качарга

вожаг, кавяня, камяня, касёра, кацюба, ключка, пячное начынне, звязанае з хатнім агнём, як засланка, вілы, лапата хлебная і інш. Утылiтарныя і магічныя ўласцівасці К. як начыння абумовiлi адценнi, звя заныя з агнём, печчу, матэрыялам (жалеза), формай (крывая). Канцэн труючы ў сабе жыццядайную i ачыш чальную моц агню, а таксама рэпрэ зентуючы ўдзел у манiпуляцыях продкаўзаступнiкаў, К. знайшла вы карыстанне ў народнай медыцыне i ветэрынарыi, у рытуалах гаспадарча га цыкла. К. рэпрэзентавала дом і гаспа дарку. Так, каб прывучыць курыцу да хаты, яе тройчы абводзілі вакол К. Праз непасрэдную сувязь з агнём К. у сваiм семантычным полi замацавала матыў забароны непаважлiвага стаў лення да агню i адпаведна да сябе са мой. Так, забаранялася ступаць на «нос» К., кiдаць смецце ў качарэжнiку i пад. Усведамленне мiфалагiчнай моцы агню i жалеза вызначыла фун кцыянаванне К. у якасцi абярэга яе ставiлi ў хляве, крэслілі кола магі чнае, каб прадухiлiць пранiкненне ва рожай сiлы, што было эквівалентна рытуальнаму абворванню. Каб засце рагчы каноплі ад асоту, гаспадары на вадохрышчанскую каляду абязджалі на К. свой гарод. Тое ж самае рабілі тройчы да ўсходу Сонца, калі каноплі доўга не ўсходзілі. Пасля каляднай вя чэры гаспадыня павінна была пхнуць гаспадара К., а той, паваліўшыся на лаўку, мусіў прамовіць: «Дай жа, Божа, штоб твае снапы так хутка падалі на ніве!», г. зн. каб снапы былі ядраныя. Выкарыстанне К. у радзiнных i вя сельных абрадах падкрэслiвае, з адна го боку, зварот да iншасвету па спрыян не (сват, адпраўляючыся на перамовы, кідаў К. і ўсё, што ёсць у качарэжніку, на печ, каб сватаўство было паспяхо вым), а з іншага актуалiзуе яе фалiчнае значэнне: праз К. перасту палi i парадзiха, i нявеста, у час сватан ня звязвалi качарэжнiк матузом. Пад час калядных варожбаў на К. скакалі толькі дзяўчаты і ніколі хлопцы. Уласцiвая многiм каляндарным i аказiянальным рытуалам язда на К. ёсць своеасаблiвым спосабам каму нiкацыi з «тым» светам, дзе К. выконвае ролю iнфармацыйнага канала памiж супрацьпастаўленымi сферамi жыцця.