Интересные ссылки

Качанне

Кулянне, адзiн з прыё маў земляробчай магii. Паза рытуа лам, у будзённым жыццi, iснавала строгая забарона ляжаць на зямлi нiцма. К., у першую чаргу ў складзе веснавой абраднасцi, сiмвалiзуе максiмальнае злiццё з зямлёй i сты мулюе паспяховы рост збожжа, адда чу зямлi сваёй сiлы i атрыманне та кой жа ад яе. К. у час жнiва ўлучае ў сябе i прафiлактычныя захады прад ухiлення звязанай са жнiвом хваробы i вяртання выдаткаванай сiлы. Су праваджальныя прыгаворы ў асноў ным пабудаваныя паводле законаў iмiтатыўнай магii: «Як мы [коцiмся], каб так» (жыта кацiлася i да т. п.). Iснуюць варыянты дажынкавага К./ куляння, якiя паказваюць на непа срэдную сувязь гэтага рытуальнага дзеяння са шлюбнаэратычнай тэма тыкай (параўн. тлумачэннi кшталту «бабы загадваюць дзеўкам качацца, каб прыязджалi сваты»). Такiм чы нам, чалавек, якi качаецца па зямлi, перадае ёй свае ўласцiвасцi, у тым лiку i негатыўныя стомленасць, хваробу ды iнш. Тое ж назiраецца i ў дачыненнi да паводзiнаў жывёлы забаранялi ступаць на тое месца, дзе качаўся конь, бо па целе «пойдуць плямы». З іншага боку, качанне ставiла на мэце выцiснуць для сябе якасцi глебы. Прыгадаем Бабу Ягу, якая «кацiласявалiлася па касцях, Пiлiпкавай крывi напiўшыся, Пiлiп кавага мяса наеўшыся». З iншых ры туалаў вылучаецца кулянне ў час пер шага грому, «каб навальнiцы не баяцца», у час заканчэння ўборкi лёну, бульбы, а таксама ў час вяселля: «Хто сцеле маладым, той i пакоцiцца однэ одного бы побораюць, бухнуць, бы помялi, брацiха якая, брат качаюцца».