Интересные ссылки

Кацярына

Персанаж беларускага фальклору, які ўвабраў у сябе рысы як хрысцiянскай святой, так i паган скага божышча. У перакладзе з грэц кай мовы Кацярына абазначае «заў сёды чыстая». Св. Кацярына з Александрыi загiнула блізу 311 г. «за веру». Дзень святой адзначаўся права слаўнымi 24 лiстапада (7 снежня), а католiкамi 13 лютага, 9, 22 i 24 сакавiка, 30 красавiка, 25 лiстапада. Вядома, што на дзень К. 7 снежня дзяўчаты варажылi: пяклi аладку на адной солi i зядалi яе ўвечары, каб у сне «суджаныраджаны падаў вады». Адсюль вынiкае, што К. пэўным чы нам звязвалася з каханнем, будучым шлюбам, а таксама з вадою (штучным выклiканнем смагi падчас варажбы). Хутчэй за ўсё ў сувязi са шлюбнымi функцыямi К. узнiклi прымаўкi, зафiксаваныя ў многiх мясцiнах Беларусi: «У нашай Кацярыны вяселлi i хрысцiны». Характэрна, што ў рускiх жанчын прынята было ма лiцца св. К. «от трудного рождения жён». Як у беларусаў, так i ў некато рых iншых народаў Еўропы (францу заў, бельгiйцаў, немцаў) дзень св. К. лiчыцца пачаткам зiмы. У шэрагу мясцiнаў Еўропы для пладавiтасцi жывёлаў i птушак, а таксама для за хавання ўраджаю на некаторыя зiмо выя святы, у тым лiку на дзень К., прыносiлi ахвяры жывёлам. Св. К. лiчыцца патронкаю каруначнiц у Англii, мадыстак i краўчых у Францыi. Асаблiвую цiкавасць выклiкае дзень К., якi прыпадае на 24 сакавiка (6 красавіка), г. зн. святку ецца адначасова з Камаедзiцай. На ступны дзень прысвечаны Благаве шчанню (Звеставанню). Згодна з рэканструкцыяй першабытнага ка лендара, праведзенай В. Г. Уласавым, у старажытнасцi 2425 сакавiка, як вынiк купальскай iнiцыяцыi дзяўчат, адбывалiся роды. У апублiкаваным у 1890 г. А. М. Се мянтоўскiм паданнi курганы блізу вв. Бяздзедавiчы i Вусце пад Полацкам лiчацца помнiкамi барацьбы расiй скай царыцы, асiлкаК., супраць польскай рацi асiлкаБатуры. Пера мога засталася за К., якая прагнала польскае войска, «i тут руская зямля стала». Але ў паданнi зблытаныя роз ныя эпохi: кароль Рэчы Паспалiтай Стэфан Баторый (Сцяпан Батура) з XVI ст. сустракаецца з расiйскай ца рыцай Кацярынай II з XVII1 ст. Ла гiчна дапусцiць, што такая псеўдагiс тарычная афарбоўка спецыяльна зроблена А. М. Семянтоўскiм, чалаве кам вялiкадзяржаўных поглядаў i «за паднорусского» накiрунку ў навуцы. У паданнi пра Сiнi калодзеж неда лёка ад Прапойска (Слаўгарада) па ведамляецца, што вельмi даўно жылi ў той мясцовасцi «два багатыры Сцяпан i Марка, i багатырка Кацяры на». Сцяпан i Марка заляцалiся да К., але яна больш кахала Сцяпана, якi, праўда, быў слабейшы за свайго супернiка. К. абвясцiла, што пойдзе замуж за таго, хто далей кiне камень. Сцяпану яна дала меншы камень. Пасля таго як яны кiнулi «за дзевяць вёрст», на каменi Сцяпана застаўся след нагi К., а на другiм сляды паль цаў рукi Марка. Але камень Марка ўсётакi ўпаў трохi далей. Каб не па йсцi за нялюбага, К. «бразнулася з ка меня», разлiлася вадою i выскачыла з пад зямлi вёрстаў за пяць ад Прапойска, дзе i ўтварыўся «Сiнi калодзеж». Ляснiк, якi першым даведаўся пра iснаванне гэтай крынiцы, заўважыў каля яе жанчыну з распушчанымi косамi, якая прычэсвалася. Убачыў шы чалавека, жанчына схавалася ў крынiцу, а ў леснiка праз тры днi ў Сожы ўтапiлася дачка. Варыянт та кога падання быў запiсаны ў Шчу чынскiм рне. У 1929 г. I. Карандзеем было апуб лiкавана паданне пра «Багатыргару» ў ваколiцах Полацка. У гэтым творы таксама фiгуруе сюжэт пра жанчыну волата, але iмя не называецца. «Рос там гэтая жанчына была тры аршы ны. Ваду яна насiла на гару вялiкiмi цэбрамi, па два цэбры за адзiн раз, а ў кожным цэбры было па 15 судаў». Далей распавядалася, як «жанчына багатырка» завяла ў балота татарскае войска, але i сама загiнула ад рук та тараў. Узгорак, дзе пахавалi тую жан чыну, сталi называць Багатыргарой. Паводле звестак Э. Ляўкова, некалi на беразе Свiслачы ляжаў валун «След валатоўны», якi быццам бы пакiнула дзяўчына, пераступiўшы праз раку. Дзесьцi ў Паазерi iснаваў камень «Дзявочы след». Паводле падання, след таксама належаў валатоўне. Такiм чынам, два апошнiя камянi следавiкi звязвалiся з жанчынайвола там, падобнай да К. з iншых паданняў. Несумнеўна, што ў дадзеным вы падку ў фальклоры прасочваюцца ры сы жаночага мiфалагiчнага персана жа. У мiфалогii волаты (у шырокiм сэнсе) звычайна дзеюць у часе, калі яшчэ не завершылася стварэнне i не ўсталяваўся канчаткова навакольны свет i пантэон. Таму гэтыя персана жы належаць сферы хаосу, з чаго вынiкаюць iх хтанiчныя ўласцiвасцi. Хтанiчнасць паганскага правобраза пазнейшай К. вынiкае не толькi з яе волатаўскага росту, але i ў сувязi з зямнымi водамi як часткай нiжняга свету. У мiфалогiях iндаеўрапейскiх народаў персанажы, асацыяваныя з воднай сферай, сiмвалiзавалi ўрад лiвасць, багацце i жыццёвую сiлу. Такiм чынам, паганскаму мiфала гiчнаму персанажу, якi пазней быў адаптаваны да вобраза святой К., уласцівыя наступныя рысы: 1) вола таўскi рост i сiла; 2) сувязь з зямнымi водамi; 3) апякунства над шлюбамі i парадзiхамі; 4) згадванне ў пары са Сцяпанам; 5) магчыма, ваярская фун кцыя (паданнi з ваколiцаў Полацка). Паколькi фальклорны Сцяпан быў хрысцiянiзаваным заменнiкам Вяле са, то вынiкае, што Кацярына гэта сакральная пара Вялеса. Такiя функ цыі, як сувязь з вадой i апякунства над шлюбамi, зблiжаюць гэты персанаж з Мокашшу. Але Мокаш лiчылася сак ральнай парай Перуна. Магло быць і так, што сумарны воб раз К. (св. К. у народнай традыцыі) склаўся ў выніку кантамінацыі некаль кіх розных персанажаў (ці квазіпер санажаў), сюжэтныя ўваходжанні якіх маглі матывавацца ўласнымі імёнамі з кансанантнай структурай ктр(н). Так, з аднаго боку, сувязь з вадой можа быць матываваная захаваннем старой гідранімічнай асновы ў арэа ле гідраніміі балцкага тыпу: параўн. бел. Кутра, літ. Katrа, Katгrл, рус. Ка тарянка/Которянка (рака ў Верхнім Павоччы), для якіх узнаўляецца пра форма *Kat(a)ren/in; магчыма, сюды ж далучаюцца тапонімы кштал ту рус. Которь, Котурка, Котырь, лтг. Katraskalns, Kotorani, прус. Cother, Cottir, а таксама шэраг т. зв. «екаця рынінскіх» назваў (У. М. Тапароў). З іншага боку, ваярскія і волатаўскія рысы вобраза К. адсылаюць да інша га кола адпаведнікаў: дыял. праслав. *kotora «спрэчка, сварка, бойка» (сло ва вядомае толькі ва ўсходнесла вянскім арэале) з і.е. паралелямі ст.ірл. cath «бой, войска», ст.англ. headu «бой», ст.інд. бtruh «пераможца, су пернік, вораг» і да т. п.