Интересные ссылки

Каўтун

1) збiтыя, зблытаныя ў адзiн ком валасы, поўсць; 2) захвор ванне, асноўныя прыкметы якога боль, ламаццё ў касцях, сутаргi ды iншыя сiмптомы рэўматычнага кшталту. Прычыну хваробы звязвалi з характэрным клiматам i жыццём ся род балот, з адсутнасцю належнай гiгiены ў спалучэннi з цяжкаю працай, з крытычнымi сiтуацыямi, пярэпала хам, сурокамi, як гэта замацавалася ў замоўнай формуле: «Ці ты з падзiўку, цi ты з пасiлку, цi з цяжкага падыман ня, цi з цяжкага падыхання». Зяўлен не К. тлумачылі i прычынамi чыста знакавага характару, часцей вы трыманымi ў рэчышчы iмiтатыўнай магii: К. суадносiлi з прадзеннем на Каляды, з мыццём валасоў на Iвана Галавасека, з трапляннем у валасы ка жана ды інш. Важна i тое, што ўтва рэнне К. многiя ўспрымалi як добры знак i не спяшалiся яго здымаць, iншыя адмыслова «завiвалi каўтун», каб хвароба выйшла з чалавека вонкi i тым палегчыла ягоныя пакуты. Зяў ленне К. у жывёлы прыпiсвалi дзеян ням хатняга цi дваровага духа i забаранялi яго здымаць, каб не нашкодзiць жывёле. Аперацыя пазбаўлення чалавека ад К., вытрыманая ў строгiх тэмпараль налакальных рамках, палягала, па першае, у спальванні цi пусканні зрэ занай пасмы на ваду, што мела мэтаю адпраўленне К. на той свет, i падру гое, да затыкання пад страху, над дзвя рыма, каб імiтаваць трывалую пры сутнасць К. над галавой, што пазбавiць ад яго «гневу» ў выглядзе болю цi ад паўторнага вяртання на галаву. Назiраецца пэўная сiнанiмiчнасць К. з заломам на полi, у кожным разе супадаюць персанажныя, хранатоп ныя ды iншыя коды пазбаўлення ад іх, якiя адназначна сцвярджаюць прыналежнасць К., як i залому, да сферы ўмяшання нячыстай сiлы i ча радзеяў. Ёсць меркаваннi i аб далу чэнні К. да праяваў культу Вялеса, калi звiванне К. прыпiсвалася Да мавiку, якi генетычна мог быць звя заны з гэтым старажытным богам.