Интересные ссылки

Каўбаса

Кілбасб, мясная страва, якая ад старажытных часоў была знаё мая беларусам, як i таксама суседнiм народам. У беларускай традыцыйна побытавай культуры К. сiмвалiзавала ежу «ад пуза», сытасць, што адпавя дае еўрапейскай традыцыi, дзе К. ува сабляла гiпертрафаванае карнаваль нае абжорства. К. выступае сiмвалам «залатога веку»: «Мiнулiся тыя часы, калi (што) ляталi каўбасы»; спакусы, памкненняў: «Цешся, лiска, вяселле блiзка, каўбасы зясi», «Знюхаў кот каўбаску»; багацця, дастатку: «Па каў басе напемся ўсе»; маёмасцi: «Не будзь ласы на чужыя каўбасы»; шчод рай узнагароды: «Павесь на рогi каў басу, i тваю карову прыпасу». К. па давалася выключна да святочнага стала на Каляды, Вялiкдзень, вя селле, хрэсьбiны, у чым праяўлялася яе культавая семантыка. Асаблiва цес на гэтая страва была звязаная з калядкамi: «Прыйшлi Калядкi ўвеча ры, ўвечары, // Прынеслi кiлбаскi ў рэшаце, ў рэшаце. // Паставiлi рэшата на стаўпе, на стаўпе, // Самi селi за ста лом на куце, на куце... // А вы, кiлбаскi, з стоўпа далоў, з стоўпа далоў. // А вы, дзеванькi, к чорту дамоў, к чорту да моў. // А ты, красуня, астанься, астань ся, // I са мною звянчайся, звянчай ся». У дадзеным выпадку К. мае выразную эратычную сiмволiку гэ та ў першую чаргу рэшата на слупе. Сувязь па прынцыпе iмiтацыйнай магii памiж «дзеванькамi» i кiлбаскамi азначае iх сiмпатычнае наблiжэнне, дзе iх абядноўваюць, акрамя эратыз му, рысы грубай спажывецкасцi, якiя знаходзяцца ў бiнарнай апазiцыi з вобразам «красунi». Эратычная сiмволiка К. праяўляецца i ў наступ ным фрагменце калядкi: «Пайшла Каляда ў шостую хату, // А ў шостай хаце каўбасу пякуць да i нам дадуць // Хоць па маленечкаму кусочку, // Каб любiлi хлопцы вашу дочку». Спалу чэнне ў святочнай К. сiмволiкi стра ваваспажывецкага i эратычнага ад павядае карнавальнаму сiнтэзу гэтых iнтэнцый як выразнiкаў культуры ча лавечага «нiзу». К. таксама звязаная з функцыяй «абкружэння» ежы, як, напрыклад, у валачобных песнях: «Сорак яек на паўмiску, // Каўбасою абкружыўшы»; цi: «Скавародку ў печ, па яечкi ў клець, // Кусок сала пакрышыцi, // А калбаскаю абгара дзiцi...» Акрамя натуральнай формы К. тут можа прысутнiчаць i магiчны элемент замкнёнага кола спажывец кага, страўнага мiкракосму, дзе К. як яго найбольш канцэнтраваны вы разнiк, утварае магiчную мяжу.