Интересные ссылки

Касны

Ліхія духі, якія дзейнічаюць гуртам. Напаўшы на ахвяру, прыс моктваюцца да яе, нібы пяўкі, пакуль тая не памрэ. Чым больш ахвяра суп раціўляецца, тым з большай сілаю яны прыстаюць да яе, нібы ахопле ныя злобай. Адзін з К. не ўяўляе не бяспекі для чалавека, аднак тыя, што паблізу, могуць склікаць іншых. Iх піск ахвяра можа пачуць толькі маю чы пры сабе такі абярэг, як «чацвяр говая соль» г. зн. соль, асвечаная ў храме на Чысты чацвер. Гэтыя ня чысцікі маюць агульныя рысы з іншымі крывасмокамі: Вупырамі, Ератнікамі. Назва К., магчыма, звя зана з бел. дыял. касны «сараматны, дрэнны, худы», рус. дыял. кбстный, кастнуй «паскудны, гідкі, брыдкі, ня чысты», параўн. таксама Кашчэй, Кашч.