Интересные ссылки

Карэта

Начоўкі. Знакавы патэн цыял К. рэалiзуецца найперш у народ намедыцынскiх рытуалах. «Асуроча нае» дзiця клалi пад К. ля парога хлява i праганялi праз яго свiней, гушкалi над К., калi моцна плакала; з К. умывалiся, каб мiнулiся сурокi; накрывалiся К. у час прыступу эпiлеп сii. Змяшчэнне пад К. актуалiзуе дамiнавальныя ў народнай медыцы не iдэi другога нараджэння, што за бяспечваецца сiмвалiчным атаясам леннем К. i дамавіны. Iх судачыненне звязанае з падабенствам вонкавай формы. У падблюднай песнi радок «Стаiць карыта ды другiм накрыта» прадказвае смерць; вядомыя i вы падкi выкарыстання К. у якасцi тру ны: у iм «хавалi» мiфалагiчных перса нажаў, неслi тапiць ляльку Кастраму. У К. перацягвалi ў новую хату Дама вiка. Само змяшчэнне пад К. (у ня бачную прастору) сiмвалiчна накi роўвалася на ўзнаўленне «таго» свету. На думку Ў. I. Коваля, у фраземах кшталту «пасадзiць пад карыта» «ажанiцца, выйсцi замуж раней, чым старэйшы брат, сястра» адлюстроўва лася iдэя перавагi малодшых, якiя зяўляюцца больш жыццяздольнымi, чым старэйшыя брат цi сястра. Аднак у казках кшталту «Залатая яблынь ка» мачаха хавае пад К. падчарку ад жаніхагусара.