Интересные ссылки

Шкурапет

Фальклорны казачны персанаж,  дзед. Тыпалагiчна роднасны змею Шкурапею, змяі Шкурапеі. Характэрная рыса дзеда Ш.   наяўнасць аднаго вока, што звязвае яго з таксама аднавокiмi персанажамi беларускай мiфалогii  «дзiкiмi людзьмi» i ў больш шырокiм кантэксце ўводзiць у кола iстотаў з анамальнай колькасцю вачэй (беларускi Жыцень, iндыйскi Шыва, што мелi па тры вокi). Анамалiя Ш., як i дзiкiх людзей, мае негатыўную семантыку i сiнанiмiчная з такiмi цялеснымi недахопамi, як кульгавасць i гарбатасць,  выразнымi маркёрамi нячысцiкаў. У  сваiм адмоўным значэннi Ш. блiзкi да мiфалагiчнага грэцкага цыклопа Палiфема. Характэрна, што, як i ў грэцкiм мiфе, тут прысутнiчае матыў асляплення  гэта робiць          каваль, льючы гарачую смалу (казка «Дзiкi Бурма»).