Интересные ссылки

Карыта

Начоўкі. Знакавы патэн цыял К. рэалiзуецца найперш у народ намедыцынскiх рытуалах. «Асуроча нае» дзiця клалi пад К. ля парога хлява i праганялi праз яго свiней, гушкалi над К., калi моцна плакала; з К. умывалiся, каб мiнулiся сурокi; накрывалiся К. у час прыступу эпiлеп сii. Змяшчэнне пад К. актуалiзуе дамiнавальныя ў народнай медыцы не iдэi другога нараджэння, што за бяспечваецца сiмвалiчным атаясам- леннем К. i дамавіны. Iх судачыненне звязанае з падабенствам вонкавай формы. У падблюднай песнi радок «Стаiць карыта ды другiм накрыта» прадказвае смерць; вядомыя i вы падкi выкарыстання К. у якасцi тру ны: у iм «хавалi» мiфалагiчных перса нажаў, неслi тапiць ляльку Кастраму. У К. перацягвалi ў новую хату Дама вiка. Само змяшчэнне пад К. (у ня бачную прастору) сiмвалiчна накi роўвалася на ўзнаўленне «таго» свету. На думку Ў. I. Коваля, у фраземах кшталту «пасадзiць пад карыта» «ажанiцца, выйсцi замуж раней, чым старэйшы брат, сястра» адлюстроўва лася iдэя перавагi малодшых, якiя зяўляюцца больш жыццяздольнымi, чым старэйшыя брат цi сястра. Аднак у казках кшталту «Залатая яблынь ка» мачаха хавае пад К. падчарку ад жаніхагусара. Літ.: Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914. С. 349; Коваль В.И. Из этнофразеологии белорус сколитовского пограничья // Франциск Ско рина и Вильнюс. Вильнюс, 1991. С. 54; Никифоровский Н. Я. Простонародные приметы и поверья, суеверные обряды и обычаи, легендарные сказания о лицах и местах. Витебск, 1897. С. 36. Т. Валодзiна КАРЭТА, Калясннца, Каляска, Брычка, Будб, Воз ды інш., у міфа логіях індаеўрапейскіх народаў зяў ляецца астральным сімвалам. Вобраз калясніцы Грымотніка (Iндры ў ве дыйскай міфалогіі, Тора ў германа скандынаўскай, Пяркунаса ў літоўс кай, Перуна ў славянскай) перша пачаткова сімвалізаваў яго сувязь з сонцам. На Беларусі шырока распаўсюджа ны паданні пра закапаныя ў кургане цi гарадзішчы або затопленыя ў рацэ, возеры, балоце каляскі (карэты), час та залатыя. У некаторых паданнях сцвярджаецца, што гэта зрабілі шве ды, французы ці сам французскі імпе ратар Напалеон. У в. Обча Бабруйс кага рна апавядаюць пра залатую К., якую закапаў Напалеон у адным з вялікіх курганоў. Паводле паданняў, закапана залатая каляска ў курганах блізу в. СарокіБерагоўцы Шчучынс кага рна. Блізу в. Болецк Гарадоц кага рна ў кургане пад назвай Буда схаваная крытая фурманка (буда) за бітага ваяводы, і калісьцi нібыта на кургане можна было бачыць белую буду, запрэжаную тройкай белых ко ней. На гары блізу в. Андрэеўшчына Дзяржынскага рна, паводле падан ня, французы закапалі 100 «брык» (вазоў) золата. На гары блізу в. Драч кава Смалявіцкага рна быццам бы ў час вайны са шведамі была закапана калясніца Пятра Вялікага з яго грашы ма і каштоўнымі рэчамі. Вядома шмат паданняў, калі пеўня запрагалі ў вазок і вазілі зямлю, каб засыпаць змея.