Интересные ссылки

Каршун

Каршбк, коршак, кбня, шуляк, арол, драпежная птушка ся мейства ястрабіных. У герархіі дра пежных птушак (арол, сокал, ястраб) К. займае даволі нізкае месца. Калі цар птушак арол цараваў дзесьці ў прыродзе, рэдка сутыкаючыся з чала векам, а сокал у якасці паляўнічай птушкі служыў чалавеку і дорага ца ніўся, то К. засталася роля дробнага, а ўсё ж непрыемнага шкодніка, які ча ста нападае на свойскіх птушак, пры носіць шкоду гаспадарцы (пра ролю К. як рэгулятара экалагічнай раўна вагі чалавек мала думаў). Таму К. знішчалі, гналі ад сядзіб, пра яго бла га думалі, яго не баяліся. На Ўкраіне (Падолле) і ў сумежных з Беларуссю раёнах (Палессе, Чарнігаўшчына) за натаваны абрад выгнання К. («шуля ка»), што павінны быў магічным шля хам ахаваць курэй ды іншых птушак ад яго нападаў. Удзельніцамі абраду былі жанчыны, мужчыны зяўляліся толькі на апошнім этапе з забітымі К., варонамі, нават совамі, за што атрым лівалі ад жанчын пачастунак. А. В. Гура адзначае тыпалагічнае падабенства абраду выгнання К. з абрадамі «прова ды русалкі», «пахаванне стралы», «хрышчэнне і пахаванне зязюлькі». Выразным міфалагічным маты- вам, звязаным з К., зяўляецца трады цыйнае ўяўленне беларусаў пра сезон нае ператварэнне зязюлі ў К. пасля Пятра, калі яна пераставала куваць. Гэта выклікана назіраннем, што пад восень, калі знікалі непрыкметна зя зюлі, наляталі падобныя да іх маладыя каршуняты, якія пачыналі ўпалёўваць сабе ежу, пужаючы маладняк свойскіх птушак. Апрача зязюлі К. у фалькло ры трывала стасуецца з капустай: па раўн. палескую назву незавітага кача на капусты «шуляк», а таксама матывіроўку пакарання дзяцей К. у дзіцячай гульні «У коршуна» або «Шу ляк» яны парвалі, пакапалі, патап- талі, паелі яго капусту. Часта К. зме ваецца або атаясамляецца з канюком (каняй) птушкай гэтага ж сямей ства, якой Бог забараніў піць ваду з ва даёмаў, а толькі дажджавую за тое, што яна адмовілася чысціць мора або разносіць ваду па ўсіх вадаёмах пасля стварэння свету, як гэта рабілі ўсе іншыя птушкі. Паводле іншай версіі, каня не можа піць тую ваду, што пюць усе птушкі, бо адразу памрэ. Таму і лётае яна з крыкам, «канючыць», про сячы Бога: «Піць! піць! Чаю! чаю!», каб ён злітаваўся і паслаў дождж. Таму і кажуць: «Жджэ, як каня дажджу». Ча сам крык К. або кані расцэньваўся як прадвесце блізкага дажджу. Падобны сюжэт існуе і пра іншую птушку кнігаўку, якая ў некаторых месцах так сама называецца «каня». К. успрымаўся найперш як рэаль ны шкоднік, з гэтым звязаныя ўсе ўяў ленні і засцерагальныя дзеянні. Яго статус як драпежніка быў настолькі высокі, што лічылася, калі пакласці каршуковае пере ў падушку, то з яе ўцячэ ўсякае іншае пере, нават з най мацнейшай насыпкі. Дзеля забеспя чэння ад К. ды варання беларусы Віцебшчыны на Каляды называлі іх галубамі, а на Віленшчыне асцерага ліся паліць дзяркач, а таксама пры носіць з лесу дадому клін, якім там расшчэплівалі (раздзіралі) дрэва. Вы карыстоўвалася таксама слоўная ма гія супроць К. Так, на Смаленшчыне дзеці, заўважыўшы К., пачыналі ма хаць на яго хусткай і нараспеў вы крыкваць: «Ястраб ляціць, трасцу схваціць... Шуугу!» К. служыў сімвалам драпежнасці, рашучасці: «наляцеў, як каршун», казалі пра за біяку. У беларусаў захаваліся розныя выслоўі на тэму К.: праклён на на шкодзіўшых курэй: «Каб цябе каршун задзёр!», «Каб вас каршун забраў!»; лаянка «Ах вы, каршунова пере...», «Акыш, каршунова мяса!» ды інш. У чарадзейных казках К. разам з іншымі драпежнымі птушкамі можа аказацца чароўным памагатым галоў нага героя, перайшоўшы да яго на службу ад Кашчэя.