Интересные ссылки

Карова

Адна з найбольш рана пры ручаных жывёл, яе адамашненне ад былося задоўга да прыручэння каня. Працэс асваення некалькiх разнавiд насцяў «дзiкага быка» працягваўся, верагодна, доўгi час у двух арэалах еўрапейскiм i заходнеазiяцкiм i нале жыць да часу блізу VII тыс. да н. э. Надзвычай важнае гаспадарчае значэнне, якое мела К. i малако ў жыццi iндаеўрапейцаў, спарадзiла асаблiвае стаўленне да яе, што выявiлася ў багатай культавай, магiч най практыцы, у паэтычнай сiмво лiцы ды iнш. Ужо сiмволiка «Рыгве ды», абапiраючыся на больш раннюю традыцыю, часта выкарыстоўвае воб разы «дойнай К.» i яе малака як сiмвал касмiчнай урадлiвасцi i дастат ку. Па ведыйскiм абрадзе галоўнай ах вярнай жывёлiнай была К., i гэта на туральна для грамадства, што ў асноўным займалася гадоўляй буйной рагатай жывёлы. Рытуальнае за бойства К. у якасцi ахвяры багам адбывалася вельмi ўрачыста, з ад паведнымi малiтвамi дзеля захаван ня i залагоджвання яе душы. Агуль наiндаеўрапейскi характар мелi рытуалы ахвяравання цельнай («вась мiногай») К., занатаваныя ў традыцы ях хетаў, iндаарыяў, старажытных рымлянаў. У малiтвах падчас ахвя рапрынашэння выказвалiся просьбы да багоў паслаць ахвярадаўцам урадлiвасць, багацце, дабрабыт. Па водле вiзантыйскiх пiсьмовых крынiц, славяне ў VI ст. н. э. прыносiлi ў ах вяру Перуну, богу«стваральнiку ма ланак», быкоў. У традыцыях беларусаў К. высока цанiлася i шанавалася, яна мела шмат узроставых назваў: цялушкагумен нiца (сёлетняя); цялушкадравушка (пярэзiмак); цялушкатраццячка, бы чоктраццячок, або падцёлак; мала дая кароўка (пасля першага цялення), ялаўка (няцельная К.), проста К. У нас не iснавала цвёрдай забароны за бiваць К., ужываць мяса ў ежу (у рускiх забаранялася есцi цяляцiну). Аднак К. рэзалi ў рэдкiх выпадках, калi гэта было мэтазгодным i К. некалькi гадоў запар не цялiлася («ялаўка», адсюль, пэўна, i «ялавiчы на»), калi яна скалечылася, калi не было чым кармiць ды iнш. Усё ж тра дыцыйнае прызначэнне бычкоў i ця лушак рознае, такое, як у валачобнай песнi: «Тыя бычкi на пажытачкi, // А цялушачкi на прыплодачкi». Яшчэ i цяпер зарэзаць бычка на мяса звычайная справа, а цялушачку не прыемная неабходнасць, гора гаспа дынi, здараецца, па ёй плачуць, пе ражываюць. К. для беларускiх сялян была i важнай кармiлiцай, асаблiва для дзятвы, яна ж забяспечвала ўстойлiвую ўрадлiвасць глебы. К. на давала i пэўны статус гаспадару («што гэта за гаспадар без каровы!»), давала яму ўлучанасць у справы аб шчыны найманне пастуха для ўся го статку, удзел у рытуалах першага выгану на пашу, вызначэнне пасту хоўпадпаскаў i да т. п. К. знаходзi лася пад даглядам гаспадынi ў адроз ненне ад каня, якi заўсёды быў пад апекай мужчыны, гаспадара. З К. звязана шмат прымхаў, ве раванняў, магiчных рытуалаў, замоў. К. надавалася роля мiфiчнай апя кункi. У чарадзейных казках К. вы ступае цудоўнай апякункай дзяўчы нысiрацiны, якая называе яе «кароўкамамка», што можа азначаць i згадку пра мiф аб паходжаннi К. ад жанчыны, асобна не зафiксаваны народазнаўцамi. К. чароўным споса бам дапамагае сiраце выканаць невы канальнае заданне за дзень спрасцi 7 кудзелiн на 7 верацён, аснаваць кросны i выткаць палатно. Як вядо ма, абыдзённае палатно, намiтку ткалi ўсе гаспадынi вёскi, праганяю чы вечарам статак К. праз яго i адно сячы яго ў царкву якраз на Юря. Прынесеная ў ахвяру кароўкамамка раiць сваёй апякунцы «разбiраць ча ровы» i знайсцi там зярнятка яблынi, пасадзiць яго, з яго вырасце чароўная яблынька, якая забяспечыць шчас лiвае вырашэнне лёсу сiраты (запіс Л. Салавей, Мядзельскi рн). Як i чалавек, асаблiва жанчына, К. баiцца сурокаў, благiх вачэй, подсту паў ведзьмаў ды iнш. Iснавала ўяўлен не пра ведзьмаў малочных, што пранiкаюць у Купальскую ноч у кароўнiкi, адбiраюць малако, псуюць жывёлу. Ад iх ды iншых нягодаў забяспечвалi К. магiчнымi рытуаламi, замовамi, абярэгамi, сродкамi народ най медыцыны. У замовах магiчным шляхам абгароджвалi К. i выклiкалi большую яе прадуктыўнасць: «Добры дзень, Дунаю, я к табе прыбываю не за вадою, а за малаком, сырам, мас лам i тварагом тваiм» або «Iдзi, кароў ка, у поле, травы наядайся, вады напiвайся, малачком налiвайся, а ведзьме ў рукi не давайся. Ведзьме галаўня ў зубы, а чэрап на вочы. Як зпад чэрапа вачэй не вiдаць, так ведзьме ад маёй кароўкi малачка не ядаць» (Рагачоўскі рн). Каб К. не была збрадлiвай, над ёй чынiлi на ступны магiчны рытуал: адстрыгалi з канчыка хваста валасы i пасму поўсцi зпамiж рагоў, загортвалi ў анучку i запiхвалi ў хляве пад парог, прыгаворваючы: «Як валасы пiль нуюць парог, каб так карова пiль навала двара» (Рагачоўскi рн). Такiх захадаў з лячэннем i аховай К. зана тавана шмат. К. i каравай звязаны як этымала гічна, так i дачыненнем да вясельна га абраду. Па этнаграфiчных дадзе ных, на караваi рабіліся выявы вымя i рагоў, у каравайных песнях сустра каюцца згадкi: «Я рагат i багат, у ма лыя дзверы не ўлезу». У беларускiх аб радах сватання бык i цялушка фiгуруюць як сiмвал жанiха i нявес ты. Н. Сумцоў выказваў думку, што каравай замянiў асноўную некалi ахвярную жывёлiну К. (у Заходнiм Палессi на Купалле ўпрыгожвалi зелянiнай каровiн цi конскi чэрап, якi потым спальвалi цi кiдалi ў ваду). Для каравайных абрадаў характэрнае згадванне пра падараванне К. Каровiна масла часта згадваецца ў ка равайных пытаннях рытуальнага кшталту. Паколькi каравай параўно ўваецца з Сусветным дрэвам, то воб раз К. (i аленя ў некаторых славянскiх паралелях) можна iнтэрпрэтаваць праз суаднясенне з рагатай жывёлiнай на выявах Сусветнага дрэва, дзе яна змяшчаецца ўсярэдзiне дрэва. Такiм чынам, доўгае сужыцце ча лавека з К.кармiлiцай, К.мацi ства рыла вакол гэтай жывёлiны густую мiфалагiчнамагiчную атмасферу, спалучыўшы разам прыроднае i над прыроднае, практычнае i ўзнёслае, паэтычнае, дакладна спраўджанае i фантастычнае, аднак заўсёды значы мае i цiкавае.