Интересные ссылки

Карачун

У дыялектным маўленнi беларусаў абазначэнне раптоўнай смерцi цi сутаргаў: «К. прышоў», «К. яго скандрычыў» ды iнш. У iншых славянскiх народаў вядомыя адроз ныя значэннi гэтай лексемы: крывы чалавек, дзiця, якое пачынае хадзiць, зiмовы сонцаварот, звязанае з iм свя та i яго атрыбуты. Распаўсюджаная се мантычная эвалюцыя ў кiрунку «хва роба, смерць дэманалагiчная iстота» прадвызначыла персанiфiкацыю К., далучэнне яго да злых духаў Iснуе некалькi этымалагiчных вер сiй паходжання слова «карачун». Аў тары «Этымалагiчнага слоўнiка сла вянскiх моваў» лiчаць, што ўсе значэннi слова ўкладваюцца ў лагiчны эвалю цыйны ланцужок: «той, хто крочыць» «смерць, адыход» «пераход сонца» i ўзыходзяць да адзiнага *korиiti «кро чыць». Згодна з iншай версiяй, вытокi наймення К. у iндаеўрапейскай аснове *(s)ker, *(s)kor «рэзаць», рэф лексамi якой выступаюць лексемы кшталту чурка, Чур, для якiх гэтакса ма актуальная тэма смерцi. Р. М. Каз лова названыя значэннi слова К. аб ядноўвае агульнай для iх прыкметай «крывiзны», параўн. генетычна род насныя лексемы акачурыцца, ску чарыжыцца, а таксама скруцiцца «памерцi»; напрошваецца i зварот да архаiчнага абраду скурчанага пахаван ня. Цiкавыя ў гэтым плане казачныя персанажы тыпу карга, баба Каргота. Прадстаўнiкi мiфалагiчнай школы XIX ст., захопленыя багаццем народ най традыцыi i схiльныя да рознага роду яе апрацоўкi, бачылi ў К. бога падземя, якi змагаўся з Перуном. Згодна з iх апiсаннямi, К., «ведаючы, што народзiцца «божыч» (яснае сон ца), пераўтвараўся ў мядзведзя, набiраў хаўруснiкаўваўкоў (мяце лiцы) ды ганяўся за жонкаю Перуна (Грамаўнiцай, цi Калядою, цi Пят нiцаю), якая хавалася памiж вербамi i там нарадзiла сына Дажджбога».