Интересные ссылки

Карагод

Адзiн з найдаўнейшых жанраў фальклорнагульнёвай, абра давай сфер традыцыйнай культуры. Яму ўласцiвы сiнкрэтычны характар спалучэнне харэаграфii, спеваў, паэ тычных тэкстаў, драматычнагульнё вага дзеяння. К. дастаткова самас тойная частка абрадаў, у асноўным веснавых i летнiх, на яго падставе iснуюць карагодныя гульнi, танцы. Першапачаткова ў карагодным дзеян нi дамiнавалi спевы, з часам развiўся драматычны, сюжэтны, дыялагiчны пачатак, якi садзейнiчаў жанраваму адасабленню К. У Беларусi вядомыя тры вiды К.: кругавы, двухлiнейны i адналiнейны. Адналiнейны К. звы чайна складаўся з дзяўчат цi дзяўчат i следам хлопцаў («Тураўскi К.»), што iшлi адзiн за адным, трымаючыся за рукi. Двухлiнейны К., калi ўдзельнiкi рухалiся дзвюма шарэнгамi, насуст рач адна адной, быў пабудаваны на бiнарным супрацьпастаўленнi двух пачаткаў у асноўным мужчынска га i жаночага, што знаходзiць адлюс траванне ў дыялагiчным канфлiкце спеваў. Найбольш распаўсюджаная i жанрава плённая форма К. круга вы. Яго графiчная семантыка звяза ная з архетыпам кола i праз яе з Сон цам, прычым К. адпавядаюць iндаеўрапейскiя выявы сонца ў руху часоў бронзавага веку, якiя маюцца i на посудзе з беларускiх земляў. К. вы ступае сiмвалам дынамiчнага Косма су, асаблiва калi ў цэнтры яго стаiць гульнёвы выканаўца. К. увасаблен не еднасцi яго ўдзельнiкаў, акрэсле най рытуальнай прасторы, месца, дзе разгортваецца магiчнае дзеянне, яго абярэг, асаблiва калi ў цэнтры выява мiфалагiчнай постацi (напрыклад, Лялi). Канкрэтнафункцыянальная семантыка К. досыць разнастайная i залежыць ад абрадавай. Так, з рэ лiктавай прадукцыйнай магiяй звяза ны К. «Лянок», дзе iмiтуецца працэс вырошчвання i апрацоўкi гэтай раслi ны. Да магii плоднасцi маюць дачы ненне карагоды на св.Юря («Гдзе ка- рагод ходзiць, // Там жыта родзiць»), вакол постацi Ярылы, Лялi (тут спа лучаюцца два колы вянкоў каля ног Лялi i К.). Купальскi К. мае эратыч ную накiраванасць, пра што сведчаць спевы ўдзельнiкаў. К. звязаны такса ма з культам нябожчыкаў яго вадзiлi на могiлках на Радаўнiцу; вя домыя курганныя групы ў выглядзе кола. К. атрыбут нячысцiкаў, яго водзяць русалкi, але танчаць яны «з падскокам», як вядзьмаркi ў еўра пейскiх краiнах.