Интересные ссылки

Каравай

Адзін з асноўных атры бутаў беларускага вяселля. Можна сказаць, што абрад вяселля быў акальцаваны каравайнымі рытуа ламі. Яно распачыналася працяглым, дэталёва распрацаваным абрадам выпякання К. і пераносам яго ў клець, а заканчвалася дынамічным і эма цыйным абрадам міжродавага падзе лу рытуальнага хлеба. Семантычнае поле і функцыяналь ны спектр К. даволі шырокія. Практыч на заўсёды неадлучнымі атрыбутамі спадарожнікамі зяўляюцца жыта, дзяжа, каша. Калі зерне ў кантэксце абраду сімвалізавала патэнцыю жыц ця, каша судачынялася з абрадамі па хавальнапамінальнага цыкла, се мантыка дзяжы цесна звязана з лімінальнымі трансфармацыямі пры жыццёвага перыяду, напрыклад змене статуса маладых у часе вяселля (учо ра хлопец і дзяўчына, сёння жаніх і нявеста, заўтра муж і жонка); вы печаны хлебК. фіксаваў закончанасць ініцыяльнапераходнага этапу. Па цвярджэннем гэтай версіі зяўляецца тое, што К. выпякаецца толькі адзін раз пры першым шлюбе. Прынцып падабенства (адзін з ас новатворных у народнай культуры) сведчыў, што маладыя, якія ўзялі шлюб, атрымлівалі такую долю, якую ў яго заклалі жанчыныкаравайніцы. Таму да выбару каравайніц заўсёды ставіліся з вялікай адказнасцю. Iмі маглі быць вопытныя і паважаныя вяскоўцамі людзі, дбайныя і руплівыя гаспадыні. Забаранялася запрашаць да ўдзелу ў рытуале ўдоваў ці бяз дзетных жанчын. Звычайна на вясел ле выпякалі два караваі. У хаце ма ладой ён меў форму кругаСонца, а ў хаце маладога нагадваў форму Месяца. У народнай свядомасці існуе павере, што К. прадказваў лёс мала дых, гэта своеасаблівая кніга іх жыц ця. Напрыклад, вялікая трэшчына па сярэдзіне прадказвала няўдалы шлюб. Як правіла, К. меў трохроўне вую кампазіцыю, што цалкам паўта рала міфапаэтычную мадэль свету або сімвалізавала радаводную сувязь. Ніжняя шырокая частка сімвал роду, які спраўляў вяселле, сярэдняя частка сімвалізавала сямю, у якой нарадзіўся жаніх ці нявеста, верхняя частка пара галубкоў, «шышачкі», «звяркі» гэта доля маладых, якую трэба было не падзельна захоўваць усё жыццё. У беларусаў існавала традыцыя выпякаць К. пры канцы жніва як сімвал заканчэння збору ўраджаю і ад начасова падзяку і зварот да зямлі захаваць спарыну на новы год.