Интересные ссылки

Капуста

(Brassica oleracea), гарод нiна, якая ў народнапаэтычных уяў леннях сiмвалiзуе стан кахання, час цей пазашлюбнага цi грахоўнага. Як вынiкае з тэкстаў песняў, К. час цей пагражаюць казёл i заяц падкрэслена мужчынскiя сiмвалы: «Заiнька, дзе звячора быў? У ага родзе капусту ламаў». Вытокi па добнай сiмвалiзацыi, на думку У. I. Ко валя, у сувязi К. з уяўленнямi аб завязваннi, закручваннi, што аса цыявала яе з жаночым пачаткам. Вырошчванне К. у народных уяў леннях засноўвалася на прынцы пе iмiтатыўнай магii, а качан К. тра дыцыйна параўноўваўся з галавой чалавека. Побач з пасаджанай К. клалi камень, каб яна была такая ж цвёрдая. Часам камень загортвалi ў белую хусцiнку ў iмкненнi забяспе чыць гэтым белы колер качаноў. Ры туальна рэгламентавана i вырошчван не К.: калi зяўлялiся вусенi, iх збiралi ў стары лапаць i спальвалi цi вывозiлi на чужое поле; на Купалле голая баба абыходзіць вакол калiва, а на Малую Прачыстую да сонца бе кожную га лаву К. качаргой, каб выраслi кача ны вялiкiя i цвёрдыя. Цэлая сiстэма прадпiсанняў iснавала i наконт часу заквашвання К. (выбар адпаведнай квадры Месяца, посуду, пiльнаванне пэўных правiл паводзiнаў). Паводле народных уяўленняў, К. стасуецца з зязюляй (у Зах. Палессі лічылі, што зязюля пасля Пятра пе растае кукаваць, схаваўшыся ў К.) і каршуном (параўн. палескую назву незавітага качана К. шуляк, а так сама матывіроўку пакарання дзяцей каршуном у дзіцячай гульні «У кор шуна» або «Шуляк» яны парвалі, пакапалі, патапталі, паелі яго К.).