Интересные ссылки

Капiшча

(ад стараславянскага капь выява бога, iдал, якое запа зычана з цюркскiх моваў i мела там значэнне «выява, вобраз, прывiд, зя ва»), адна з разнавiднасцяў паганскiх свяцiлiшчаў. У лiтаральным сэнсе месца, дзе стаяў драўляны цi камен ны iдал. Як спраўджана археала гiчнымi даследаваннямi, характэ нымi асаблiвасцямi К. зяўлялiся пляцоўка круглай у плане формы, аб ведзеная па краі ровам, камянямi або ямамi, у цэнтры пляцоўкi стаяў iдал. Культавыя помнiкi з пералiчанымi асаблiвасцямi былi вядомыя яшчэ насельнiцтву тшцiнецкасоснiцкай культурнай супольнасцi эпохi бронзы (напрыклад, на паселiшчы Пустынка ў Чарнiгаўскай вобл.). На пазнейшай беларускай этнiчнай тэрыторыi вядо ма капiшча на селiшчы Грудок блізу г. Почапа ў Бранскай вобл., якое дату ецца пачаткам н. э. У цэнтры кругла га памяшкання было круглае збуда ванне з абпаленай глiны (магчыма, вогнiшчаахвярнiк). Блiжэй да ўвахо ду знаходзiлiся рэшткi галоўнага iдала. Налева i направа ад вогнiшча ахвярнiка i цэнтральнага iдала ў дзвюх нiшах стаялi другарадныя iдалы. На гарадзiшчы Тушамля (на поў дзень ад Смаленска) у другой чвэрцi I тыс. н. э. iснавала круглая пляцоўка дыяметрам 6 м, абкружаная агаро джай з укапаных у зямлю слупоў. У цэнтры агароджы стаяў слуп дыямет рам 0,5 м, якi ўвасабляў iдала. У V VII стст. н. э. насельнiкі плямёнаў бан цараўскатушамлянскай культуры збудавалі ў паўднёвазаходняй част цы гэтага гарадзiшча такую ж круг лую ў плане агароджу дыяметрам 5,5 м, у цэнтры якой размяшчаўся слуп iдал. Унутры круглай агароджы свяцiлiшча на гарадзiшчы Гарадок (таксама Смаленская вобл.) побач з цэнтральным слупамiдалам знойдзе ны чэрап вялiкага мядзведзя. Мярку юць, што цэлая галава мядзведзя зна ходзілася цi на цэнтральным слупе, цi адным са слупоў агароджы. Даследнікi славянскiх паганскiх свяцiлiшчаў I. Русанава i Б. Цiмаш чук (Масква) вылучаюць на падставе археалагiчных дадзеных наступныя тыпы свяцiлiшчаў з iдаламi: 1) улас на пляцоўкiК.; 2) малыя гарадзiш чысвяцiлiшчы; 3) храмы; 4) К. як складовыя часткi буйных культавых цэнтраў. Самай характэрнай рысай К. першага тыпу зяўляецца iх агароджа насць, абарона ад злых сiлаў i адсут насць штучных земляных насыпаў. Блізу в. Ходасавiчы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. побач з селiшчам i курганным магiльнiкам XXI стст. на беразе воз. Святое падчас раскопак выяўлены дзве пляцоўкi дыяметрам 5 i 7 м, абкружаныя равочкамi. З 4 бакоў знаходзiлiся паглыбленнi серпа падобнай формы (шырыня 1,8, глыбiня 1 м), у якiх гарэлi вогнiшчы, а ў цэнтры пляцовак прасочаны ямы, дзе стаялі iдалы. На iншых славянскiх землях пляцоўкiкапiшчы абкладалi цi брукавалi камянямi. Асаблiвасцю малых гарадзiшчаў свяцiлiшчаў зяўляюцца iх невялiкiя памеры, непрыдатнасць для абароны i круглая форма, а таксама найчасцей адсутнасць культурнага пласта i раз мяшчэнне рова памiж валам i пляцоў кай. Нярэдка на вяршынi вала або на дне рова гарэлi рытуальныя вог нiшчы. Найбольш вывучаныя малыя гарадзiшчысвяцiлiшчы Украiнскага Прыкарпацця i Смаленшчыны. У Беларусi блізу в. Верхаўляны Берас тавiцкага рна Гродзенскай вобл. да следавана гарадзiшчасвяцiлiшча, якое мела пляцоўку дыяметрам 7 м, роў размешчаны памiж пляцоўкай i валам, дно рова было выбрукавана камянямi. Вышэй выбрукоўкi ў куль турным пласце залягала шмат вугол ля i касцей жывёл. Знойдзены фраг менты ранняга ганчарнага посуду. Участкi выбрукоўкi былi выяўленыя i пры раскопках пляцоўкi. Пляцоўкi гарадзiшчаўсвяцiлiшчаў уяўлялi са бой К., дзе стаялi iдалы. Храмамi зяўлялiся закрытыя па мяшканнi, у якiх размяшчаліся iдалы. Храмы вядомыя паводле пiсьмовых крыніц, а даследавалiся археалагiчна ў асноўным на заходнеславянскiх зем лях i на захадзе Украiны. Датуюцца IXXIII стст. Пра буйныя культавыя цэнтры сведчаць пiсьмовыя крынiцы, а так сама раскопкі на тэрыторыi палабскiх славян (цяпер усход Германii), у Польшчы, Прыкарпаццi, у Кiеве i Ноўгарадзе. У склад буйных культа вых цэнтраў маглi адначасова ўва ходзiць усе вядомыя тыпы культавых помнiкаў: круглыя К., абмежаваныя ровам, валам цi шэрагам камянёў, храмы, у якіх стаялі iдалы, каменныя выбрукоўкi i ахвярнiкi з камянёў, ах вярныя ямы i пляцоўкi. Некаторыя славянскiя буйныя культавыя цэнтры дзейнiчалi да сярэдзiны XIII ст. Паколькi тэрмiн «капiшча» ўтвора ны ад старажытнай назвы iдала, а ў некаторых беларускiх і рускіх дыялек тах iдал абазначаўся словам «стод» (з ст.сканд. stoр «слуп, калюмна»), то магло быць так, што паганскiя К. пер шапачаткова называлiся тэрмiнам «стадола» (з ст.в.ням. stadal «хлеў, стайня»), як абазначэнне таго месца, дзе стаялi iдалы. Пазней у сувязi з пашырэннем хрысцiянства i бараць бой духавенства супраць рэшткаў па ганства знiжаецца семантычны ста тус паняцця «капiшча». У пачатку ХХ ст. на Магiлёўшчыне так на зывалi месца, дзе закопвалi здохлую жывёлу. Слова «капiшча» сустракаецца ў мікратапаніміі, напрыклад Капншча выцерабленае балота (в. Журоўка Бя рэзінскага рна), поле і лес (в. Нава сёлкі Бярэзінскага рна). Толькi ў 1904 г. было забаронена паганскае К. у Мiнску, якое iснавала на беразе ракi Свiслач блізу сучаснай вулiцы Чырвонаармейскай. Тут у дрыгвiстым месцы была невялiкая пляцоўка, дзе рос вялiзны дуб, стаяў святы камень i няспынна гарэла вогнiшча. Гэтае капiшча на працягу ўсяго XIX ст. абслугоўвала адна сямя чараўнiкоў Севасцеяў. Царква заба ранiла хаваць iх на хрысцiянскiх мо гiлках, а потым паспрыяла i забароне К.