Интересные ссылки

Каноплi

(Cannabis sativa L.), вы рошчвалiся і шырока прымяняліся практычна ў кожнай сялянскай гас падарцы («У каго канапелькi, у таго двайныя капейкi»). Аднак атрымаць добры ўраджай К. было не так про ста, i таму вакол гэтага занятку раз гортвалася цэлая сiстэма паверяў i рытуалаў. У час дагляду К. традыцый нае пажаданне «Дапамагай Бог!» ус прымалася як чарадзейны акт, адказ ваць на якi трэба было злоснай лаянкай. Нядобразычлiўцы заклiналi суседскiя К. вымаўленнем «Канапель ка Матруна, штоб ты ў землю махну ла!», «Цюцю, канапелька!». Каб за сцерагчы К. ад асоту, гаспадары на вадохрышчанскую каляду абязджалі на качарзе свой гарод. Тое ж самае рабілі тройчы да ўсходу Сонца, калі К. доўга не ўсходзілі. У абрадавай i лiрычнай паэзii К., iх сеянне ўстойлiва сiмвалiзуюць дзяў чыну i яе гатоўнасць да любоўных i шлюбных дачыненняў (параўн. ско чыць у каноплi «саграшыць»). «Сеяннем» К. дзяўчаты гадалi пра жанiхоў у дзень св. Андрэя. Для гэта га абсыпалi калодзеж семем К. i казалi: «На святога Андрэя // Кана пельку сею. // Дай, Божа, знацi, // З кiм век векавацi». Iшлi дадому, не азiрнуўшыся, i клалiся спаць. У вера ваннях палешукоў менавiта ў К. бу сел прыносiць дзiця. У народнай свядомасцi замацава лася сувязь К. з валасамi, бо лён i К. увасаблялi ў раслiннай сiмволiцы касу (валасы) i тым самым саму дзяўчыну. Нездарма валачобная песня, адраса ваная дзяўчыне, называлася «кана пелька», хаця самі К. у тэксце непа срэдна не згадваюцца. У часе вяселля, заплятаючы нявесту, упляталi ёй у касу некалькi валаконцаў пянькi на шчасце. Апатрапеiчныя якасцi К. заснава ныя найперш на яе наркатычных улас цiвасцях. На Палессi перад першым выганам кароў у поле знахар плёў усю ноч канапляную вяроўку з прыгаво рам: «Заклiнаю i заплятаю жалезным тынам ад лютого поганьца вiлька». Цiкава прыгадаць i тое, што ў ста ражытных народаў К. культывавалі ся найперш у знакавых, сiмвалiчных мэтах, а іх утылiтарнае выкарыстан не пачалося значна пазней.