Интересные ссылки

Швiнтарог

Свiндарог, Свінтарог, Швінтaр, лiтоўскi князь, постаць амаль напаўлегендарная, сын князя Утэнаса, княжанне якога Хронiка Лiтоўская i Жамойцкая адносiць да 12991300 гг. Ён нібыта быў абраны лiтоўскiм князем пасля смерцi Войшалка ва ўзросце 88 гадоў. Перад самай сваёй смерцю Ш. просiць свайго сына Скірманта спалiць яго пры сутоку рэк Вяллi i Вiльнi, у даліне, якая пазней атрымала назву Швінтарогавай (ад літ. veсtas «свяшчэнны» і rгgas «рог, мыс») і дзе потым Гедымiн пабудуе вiленскi Нiжнi замак. Месца было абранае Ш. у нiзiне памiж двума пагоркамi (паводле Стрыйкоўскага). Магчыма, што ў веснавыя перыяды наваколле затаплялася паводкавымі водамi. Назвы рэк таксама прымушаюць бачыць сувязь гэтага месца з нiжнiм светам, светам памерлых  i.е. *vel/ *vil/ *vol звязана менавiта з семантыкай нiжняга свету i iдэяй плоднасцi. Ш. спалiлi разам з ягонай зброяй, вопраткай, сабакам, канём i сокалам. Выбар жывёл можа сведчыць пра сувязi iх з трыма вертыкальнымi касмічнымі сферамі  нізам, сярэдзінай і верхам, або пеклам, зямлёй і небам (паводле У. М. Тапарова). У сувязі з гэтым прыгадаем тыповую світу Кашчы Неўміручага  уладара царства памерлых  ва ўсходнеславянскіх чарадзейных казках: конь, харты, сакалы. Апрача таго, у пахавальнае вогнішча Ш. былі кінутыя кіпцюры рысі і мядзведзя, каб яму лягчэй было ўзняцца на крутую гару на божы суд. Ш. загадаў, каб з гэтага часу тут спальвалi ўсiх лiтоўскiх князёў i высакародных лiтоўскiх арыстакратаў. Паданне звязваюць з усталяваннем абраду трупаспалення. Таксама на загад Ш. тут было пабудавана свяцiлiшча, дзе стаяў стод Пяркунаса i гарэў непагасны агонь. У свяцiлiшчы iснаваў i свой персанал  святары i вешчуны. Вялiкую ролю гэтыя мясцiны адыгралi ў будучай гiсторыi ВКЛ. Менавiта каля свяцiлiшча Ш. князь Гедымiн убачыў вешчы сон, пасля якога была пабудавана Вiльня.