Интересные ссылки

Камянi-следавiкi

Валуны, на паверхні якіх ёсць адбіткі (прырод ныя ці штучныя) у выглядзе нагі ці далоні чалавека (антрапаморфныя) або ў форме слядкоў розных жывёл (зааморфныя). Звычайна слядок адзін, але ёсць два і тры. К.с. вядо мыя амаль ва ўсім свеце, але най больш іх на тэрыторыі, блізкай да Балтыйскага мора. Над некаторымі К.с. пабудаваны капліцы, храмы. Культ следавікоў мае даўнюю трады цыю і спалучаецца як з паганскімі, так і хрысціянскімі вераваннямі. У часы паганства К.с. былі звязаны з культамі, прысвечанымі багам, бліз кім да хтанічнай сферы. На тэрыторыі Беларусі ўлічана каля сотні К.с. Яны невялікіх паме раў (да 1,52 м) і найчасцей знахо дзяцца ў балоцістых мясцінах, часта побач з крыніцай, калодзежам, руча ём. Найбольш пашыраныя назвы сле давікоў Божы слядок, След Божай Маці, След чорта, След святога Міка лая, След Багародзіцы. Ёсць назвы След Валатоўны, Ступень дзяўчыны Лебедзь, След святога Антонія. Па данні ў асноўным маюць наступныя сюжэты: След пакінула Маці Божая (Святая Дзева), калі ішла ў Ерусалім з малым дзіцем на руках; След пакі нуў святы Мікалай, калі ішоў у царк ву паказваць цуды. Найбольш вядо мыя помнікі блізу Слаўгарада (След КацярыныВалатоўны), блізу в. Ківа чына Пружанскага рна (След Святой Дзевы), в. Куцаўшчына Капыльска га рна (След святога Мікалая), в. Гальшаны Ашмянскага рна (Чортаў ступень), в. Расальшчызна Iўеўскага рна (След дяблаабжоры), в. Сяне жычы Навагрудскага рна (След Ба гародзіцы і След чорта) ды інш. Да К.с. людзі ходзяць на Вялік дзень, Юря, Дзевятнік, Сёмуху, Ку палле. Паводле паверяў, дажджавая вада са слядкоў дапамагае ад галаў нога болю, ад хваробаў вачэй, ад трас цы, лечыць бародаўкі ў чалавека і жывёл.