Интересные ссылки

Камянi-краўцы

Камянішаў цы, катэгорыя культавых камянёў, з якiмi звязаны пласт дахрысцiянскiх паверяў. Уяўляюць сабой буйныя ва луны з неапрацаванай паверхняй, якiя ў асноўным знаходзяцца ў па нiжаных месцах, часам каля вады. Звычайна пра такiя валуны iснуюць паданнi, што ў кожным з iх жыў змей цi чорт (часам чалавек цi абстракт ны «кравец»), якi вельмi добра i за невялiкую плату шыў адзенне. Як правiла, абавязковай дэталлю зяўляец ца згадка пра iснаванне ў каменi акен ца, праз якое кравец атрымлiваў тка нiну i аддаваў гатовыя вырабы. К.к. вядомыя блізу в. Варонiна Сенненс кага рна, вв. Славенi (Шклоўскi i Талачынскi рны), в. Краснiкi Док шыцкага рна ды iнш. Некаторыя з аналагiчных валуноў называюць камянямi«шаўцамi» (вв. Куранец Вiлейскага, Камень i Дамінова Вало жынскага рнаў). Паводле паверяў, пашытыя боты пажадана было абу ваць на iгрышчы, але толькi не ў цар кву, бо там яны адразу распадалiся на дробныя кавалкi. Гэтыя звесткі свед чаць пра сувязь краўца (шаўца) з нячыстай сiлай як працiўнiкам хрыс цiянскага Бога, а ў больш стара жытныя часы як працiўнiка Перу на. Нярэдка адны i тыя ж валуны ў розных паданнях называлiся то краўцамi, то скамянелымi валамi (коньмi) i аратым (гл. Акамянелыя істоты). Гэта паказальна ў святле таго, што слова «кравец» у дадзеным выпадку гучыць блiзка да польскага karw «вол» (асаблiва стары, лянiвы) i лiтоўскага karvл «карова», прускага curvis «вол». Частка К.к. мела дадатковыя на звы: Сцяпан, Змееў камень, Чортаў камень. Хутчэй за ўсё К.к. першапа чаткова зяўлялiся так званыя Бары савы i Рагвалодавы камянi на поўна чы Беларусi, на якiх у XII ст. былi выбiтыя крыжы i формулы звароту да хрысцiянскага Бога.