Интересные ссылки

Камень

Народныя ўяўленнi аб магiчных здольнасцях К. заснаваныя на спецыфiцы ягоных фiзiчных якас цяў (важкасць, цвёрдасць) i разна стайнасцi формаў (гладкi, шурпаты, маленькi, вялiкi ды інш.). Апошняя акалiчнасць ляжыць у аснове мерка ванняў аб здольнасцi К. расцi. Павод ле легенды, у мiфалагiчныя часы, калi Бог (Божая Мацi) хадзiў па зямлi, К. вырасталi памерамi з хату, але пасля таго як Бог збiў нагу аб К. i пракляў iх, яны перасталi расцi цi «растуць, але памалу». У беларускiх замовах К. выступае як сiмвалiчны цэнтр сусвету, «падму рак» Сусветнага дрэва, дзе зна ходзiцца прычына хваробы або ўмо вы (прасторавыя, персанальныя) яе лiквiдацыi; як своеасаблiвы «адрас» на мяжы іншасвету, куды накiроў ваецца (вяртаецца) немач i адкуль ча каецца дапамога: «На сiнiм моры акiяне стаiць дуб, пад тым дубам ляжыць Латыркамень, пад тым камя нём ляжыць чорная руна, у той руне жывець змяя Скурапея» або «На моры, на лукаморi ляжыць белы камень, на тым камнi сядзiць дзедзькабелаба рэдзька. Прашу цябе, дзедзькабелаба рэдзька, што б ты вынiмаў шал» Трываласць, цвёрдасць, даўгавеч насць К. фiгуруе як асноўная маты вацыя яго выкарыстання ў магiчнай аперацыi выбару месца пад новую хату. На Вiцебшчыне гаспадар мусiў таемна прынесцi на меркаванае мес ца па адным К. з 4 палёў (4 бакi све ту) i раскласцi па ўяўных кутах буду чай хаты. Калi праз ноч К. засталiся незварухнутымi месца лічылася ўдалым. Тым жа тлумачыцца i звычай перабiваць пупавiну нованароджанаму хлопчыку К. ён меўся быць дужым i трывалым. Калi дзiця не магло доўга навучыцца хадзiць (уменне хадзiць як чарговая прыступка «зацвярдзення», «ачалавечвання»), яго вадзiлi па К. гладышах з перасохлага ручая. Гладкасць К. (апазiцыя гладкi, лы сы, бедны шурпаты, калматы, ба- гаты) у адрозненне ад яго цвёрдасцi, як правiла, трактавалася негатыўна. Так, напрыклад, цяжарнай забараня лася сядзець на К., бо ў дзiцяцi не бу дуць расцi валасы. Калi дзецi бавілiся з дробнымi К. гэта было прыкметай на сярэднi ўраджай, калi ж з глады шамi знакам няўроду i голаду. Цяжар К. лёг у аснову асацыяцыяў з цяжкасцю (убачыць К. у сне да цяжкага жыцця) i цяжарнасцю. Так, калi закiнуць К. з першай баразны дзеўцы ў фартух тая зацяжарыць. З другога боку, важкасць К. (як ан тытэзы бязважкасцi, пустаце) мела пазiтыўнае значэнне. Каб павялiчыць надоi ад сваiх кароў за кошт суседскiх, трэба было з суседскага гарода скрасцi дзевяць К. i выкіпяцiць iмi збанок з пад малака. Каб роды былi лёгкiмi i ўдалымi, раiлi церцi жывот цяжарнай К., знойдзенымi ў мышыным кубле. Паводле сведчанняў А. Кiркора, яшчэ ў сяр. XIX ст. на Беларусi амаль кожны К. вялiкiх памераў цi незвы чайнай формы фактычна быў культа вым; ушаноўваўся тутэйшым на сельнiцтвам i меў адметныя паданнi наконт свайго паходжання. На тэры торыі Беларусі ўлічана больш за 300 культавых К. Гэта абярэгі, гойбіты (дапамагаюць ад розных хваробаў), следавікі (гл. К.следавікі), цудадзей ныя (паданні звязаны з прывідамі і рознымі незвычайнымі зявамі), ка мяніскарбнікі (паданні пра закапа ныя скарбы), акамянелыя аратыя (акамянеў араты разам з валамі за тое, што працаваў на Вялікдзень), акамянелыя вяселлі (гл. Акамянелыя істоты), вёскі, азёры, храмы. Харак тэрнымі для Беларусі лічацца К. краўцы. Вылучаецца клас авістыч ных культавых валуноў, якія ўвасабляюць продкаў або звязваюць іх з гістарычнымі асобамі і падзеямі (камяні Дзед, Стары, Дзедаў камень, на камені абедаў Напалеон ды інш.). Значная частка культавых валуноў звязваецца з паганскімі боствамі Дажбогаў камень (в. Крамянец Лагой скага рна), Волас (в. Крыжоўка Мін скага рна), Воласень (в. Вялікія Дольцы Ушацкага рна), Пярун (вв. Расходна Сенненскага, Папялы Глы- боцкага рнаў). Шырока распаўсю джаны валуны, якія, згодна з падан нямі, звязваюцца з чортам. Найбольш вядомыя паданні: чорт нёс К. з мэтай заваліць дзверы храма, але праспяваў певень, і чорт выпусціў К. Ёсць валуны з выемкамі розных фор маў і ямкамі (вв. Вялец Глыбоцкага, ДубнікіПераток Любанскага рнаў). Большасць такіх абектаў можна звяз ваць з культам продкаў. Ёсць валуны з высечанымі на іх малюнкамі і над пісамі. Асабліва вылучаюцца Барыса вы камяні з надпісамі ХII ст.