Интересные ссылки
Постельное белье Arya сатин отзывы

Камаедзiца

Адно са святаў бела рускага народнага календара. Упер шыню апiсана ў 1874 г. С. Нячаевым i грунтавалася на матэрыялах з вако- лiцаў Бягомля. Згодна з апiсаннем, свята адбывалася заўсёды напя рэдаднi Благавешчання (Звеставан ня) 6 красавіка н. с. i прысвячалася мядзведзю. У гэты дзень падавалася адмысловая ежа: спачатку гатаваўся сушаны рэпнiк (травянiстая раслiна з сямейства крыжакветных) у знак таго, што мядзведзь ужывае пераваж на раслiнную ежу, травы. Наступнай стравай быў аўсяны кiсель, бо мядз ведзь любiць авёс. Пасля кiсялю елi гарохавыя камы (кашу цi галушкi з адваранага i тоўчанага гароху), таму нiбыта i сам дзень атрымаў назву «Ка маедзiца». Пасля абеду ўсе старыя i малыя клалiся, але не спалi, а бес перапынку павольна перакочвалiся з боку на бок, каб гэта максiмальна нагадвала пераварочванне мядзведзя. Цырымонiя гэта працягвалася каля дзвюх гадзiнаў i рабiлася дзеля таго, каб мядзведзь лёгка ўстаў са сваёй зiмовай бярлогi. Пасля абеду сяляне ўжо не займалiся сваiмi дзённымi работамi, а святкавалi. Па пера кананнi сялян, як адзначалася, мядз ведзь на Звеставанне абуджаецца ад зiмовай спячкi, устае з бярлогi. Таму яго i сустракалi з добразычаннямi. Пра семантыку свята гл. таксама Ка цярына i Мядзведзь.