Интересные ссылки

Каляды

Каляда, тэрмiны замеж нага паходжання (ад лац. calendae «першы дзень месяца»), звязаныя з календаром i каляндарнымi (навагод нiмi) абрадамi, глыбока засвоеныя на беларускай глебе i часткова мiфа лагiзаваныя. Комплекс зiмовых на вагоднiх святаў у беларусаў захаваў усе прыкметы абрадавасцi «пачатку» (года) i чыста хрысцiянскага тлума чэння (Каляды i Раство). К. (свята) на зываліся ў множным лiку, у iх шмат агульных рысаў з адпаведным святам у нашых паўднёвых суседзяў: украiн цаў, малдаван, румын. Нават на тэры торыi самой Беларусi ў абрадавасцi К. назiраюцца адрозненнi: чым больш на поўдзень, тым больш багата iдзе святкаванне. Затое Беларусь вызна чаецца сваёй адметнасцю вернас цю веснавому святкаванню Новага года абрадам абходу двароў вала чобнiкамi, багатым рэпертуарам вала чобных песняў ды iнш. Тэрмiн «каляда» мае iншае зна чэнне, чым К., хоць значэннi часам супадаюць. «Беларусы ўжываюць сло ва «каляда» ў двух значэннях, пiсаў А. Багдановiч, як назву свята i як назву прадуктаў, прыгатаваных да К. са свiнiны: кiлбас, сала, кумпякоў усё гэта ў сумарным сэнсе называлася ка лядою». Як абгрунтаванне сказанаму ён прыводзiў радкi каляднай песнi: «Ехала Каляда па ляду, // Рассыпала каляду». Што да абрадавай стравы з ахвярнай жывёлы, то тут усё слушна. Можна яшчэ дадаць, што i сама свiння называлася калядой («Добрая ў цябе сёлета каляда!»), свiнню адкормлiвалi i рэзалi спецыяльна пе рад К. У калядныя днi праваслаўныя святары «хадзiлi па калядзе», збi раючы прадуктовую данiну не толь кi жывёльнага, але i раслiннага па ходжання (зерне рознага роду). Калядоўнікi таксама «каледавалi», абыходзячы двары з песнямi i вiн шаваннямi. Што датычыць нейкага персанажа Каляда, то тут глеба вельмi недыхтоў ная, абмяжоўваеццца песнямi, у якiх ёсць прыпевы «Каляда!», «Колiда!», што можна зразумець i як абрадавае выпрошванне дароў каляды. Мож на прыняць меркаванне А. Я. Баг дановiча, што К. належаць да лiку святкаванняў сонечнага культу. Тут маецца поўны комплекс вялiкага свя та (гадавога): ачышчэнне жылля, сядзiб, мыццё ў лазнi, ушанаванне продкаўдзядоў (тры куццi: посная, багатая i вадзяная), спажыванне ры туальнай ежы, ахвяраваннi i калек тыўныя абрадавыя пiры, варожбы, у тым лiку i варожбы па нутраных орга нах жывёлы (па «касе» ў свiннi меркавалi пра цэлы год). Атрыбутам К. можна лiчыць арэхi (на Вялiк дзень чырвонае яйка), гульнi з iмi, якiя маюць характар варажбы «цот» цi «лiшка», шматлiкiя калядныя забароны, рэгламентаваныя «крывыя вечары» ды iнш. К. у Беларусi вызначалiся iгрышчамi, сярод якiх аб салютна унiкальнае «Жанiцьба Цярэшкi» (гл. Цярэшка), пашыранае толькi на тэрыторыi колiшнiх палачан, а таксама абрадавыя гульнiкарагоды: «Яшчар», «Лiпка», «Перапёлачка», «Падушачка». На народную аснову наклалiся яшчэ запазычаныя з Заха ду лялечныя тэатрыбатлейкі i царкоў ныя абрады кшталту «крыжовага хо ду», асвячэнне вады ў Ярдане ды iнш.