Интересные ссылки

Калыска

Калыбка, зыбка, люлька, ложкі для немаўляці, стара даўнія віды традыцыйнай народнай мэблі, прызначаныя для калыхання дзіцяці, адрозніваліся канструкцыйна і паводле спосабаў калыхання, калы бання, гойдання, зыбання. Сімваліч на стасуецца з матчыным улоннем, ха тай, дамавінай і арэлямі (параўн. бел. калыска «арэлі»). З К. былі звя заны шматлікія павері і засцерагаль ныя захады, пачынаючы ўжо ад моманту яе вырабу і нават выбару ма тэрыялу. Так, лічылася, што К. павін ны рабіць абавязкова староннія людзі, іначай дзіця можа неўзабаве памерці. З другога боку, было вельмі пажада на, каб К. рабіў сам бацька або хаця б нешта дарабіў ці навязаў вяровачкі, а то дзіця не будзе яго шанаваць. Прынесеную ў хату К. першна- перш абкурвалi асвечанымi зёлкамi i ставiлi так, каб на дзiця не падалi нi сонечныя, нi месяцовыя промнi. Но ванароджанае дзіця не адразу кла дуць у К., а толькі пасля «хрэсту». Калі трэба ўладкавацца з К. так, а не iначай, падлогу вакол яе пасыпалі по пелам асвечанай вярбы. Паўсюль за баранялася калыхаць пустую К., каб не калыхаць чорта, хваробу або каб дзіця не памерла. Пад К. або ў яе клалi вострыя цi металёвыя (жалезныя) прадметы (напрыклад, іголку, нож, шпільку), крыжык, ладун, вугольчык, «пячыну» (кавалачак гліны ад печы), хлеб соль, ката, каб захаваць дзiця ад нядобрых уплываў. Сваю ролю адыграла прасторавая адарванасць К. ад зямлi, ад «нiзу», што адпавядала ў агульнай скiраванасці на захаванне жыццёвай сiлы дзiцяцi. К. станавiлася першай «хаткай» ма ленькага чалавека, у яе, як i на вяселлi ці ўваходзінах, найперш пускалi ката, укладалi пiрог. Маючы на ўвазе бес пасярэднія сiмвалiчныя судачыненні К. з труной (параўн. успрыманне iх як «часовых» змясцiлішчаў чалавека, як праваднiкоў з аднаго свету на другi; ча ста К., як i труну, «спраўлялi» толькi чужыя людзi), падкрэслiваецца важ нейшы сэнсавы лейтматыў сiмволiкi К. быць канцом шляху, па якім дзiця прыйшло з таго свету, i пачат кам жыцця гэтага. К. зяўляецца сiм валiчным адпаведнікам мацярынска га ўлоння: i пакiданне К., i зяўленне на свет пазначалi новы этап у жыццi чалавека.