Интересные ссылки

Калодзеж

Стэдня, у міфапаэтыч най традыцыі адзін з дзейсных кана лаў камунікацыі з «іншасветам», цес на звязаны з жаночай сімволікай і стыхіяй (зямной і нябеснай) вільгаці. У чарадзейнай казцы «Падчарыца» гераіня, апусціўшыся ў К., трапляе на неба, дзе сустракае Бога, які загадвае ёй «зімой... падушкі падбіваць, каб снег ішоў, а ўлетку... двор месці, каб дождж ішоў». Сувязь К. з нябеснай вільгаццю выразна прасочваецца ў абрадах выклікання дажджу (з гэтай мэтай у К. «сеялі» мак, ваду з трох (сямі) К. разлівалі па палях, што ўяў ляла сабой сімвалічны акт апладнен ня, ці ўкідвалі ў яго скрадзены ў ган- чара гаршчок. Адначасова К. звязаны з хтанічнай, патэнцыйна небяспечнай сферай. Лічылася, што лясны К. апо начы ператвараецца ў жытло чорта, дзе ён захоўвае сваё багацце. На Случ- чыне, падчас сонечнага ці месяцава га зацмення, зачынялі ўсе К., баючы ся, каб праз іх на свойскую жывёлу не прыйшоў мор ці пошасць. На Мазыр шчыне ў час перадсмяротнай агоніі па міраючаму давалі напіцца вады з К. У паданні пра заснаванне Турава фігуруе міфічны К. князя Тура, які мае тры дны: меднае, сярэбранае і залатое. У выпадку, калі прарвецца апошняе, за латое дно мусіць наступіць канец свету (хаос), і зямля ператворыцца ў вя лікі акіян. Міфалагічным чынам «абы грывалася» напоўненасцьненапоўне насць К. У беларускім народным сонніку поўны К. азначаў багацце, пры бытак, а сухі, пусты нястачу і голад. Канструктыўныя асаблівасці кало дзежнага зруба асацыяваліся з жано чымі дзетароднымі органамі, параўн. загадку: «У дзеда вісіць, у бабы ззяе, дзед папросіць баба дае» (К. з жура вом). Адсюль наяўнасць шэрагу пе расцярог, звязаных з К., якія даты чылі цяжарных жанчын. Так, цяжар най забаранялася сядзець на агароджы К., бо дзіця, якое народзіцца, магло ўтапіцца. Гэтаксама нельга было гля дзецца ў К. (будзе сляпое дзіця), вылі ваць назад зачэрпнутую ваду, бо дзіця будзе ванітаваць пасля кармлення цыцкаю. Калі ж рэшту вады, што за сталася пасля мыцця «месячнай» ка шулі, уліць у замок і, замкнуўшы, укі нуць у К. гэта прыводзіць да бясплоднасці жанчыны. Каб «залагодзіць» К. з ягонай «но вай» вадой, на Піншчыне ў першы дзень Калядаў (да ўсходу Сонца) жан чыны спецыяльна хадзілі «вітаць» яго. У вясельнай абраднасці маладая, ідучы першы раз па ваду ў сялібе мужа, павінна была пакінуць ля К. акрайчык хлеба. З мэтай павелічэння ўдойнасці кароў і каб не трацілася малако, жывёлу трэба было абліць вадой з трох К. або, пакрыўшы ваду з К. абрусам, выпіць праз яго чатыры разы, пачаргова перастаўляючы вяд ро на чатыры бакі ад К. Функцыя К. як канала камуніка- цыі з «іншасветам» абумовіла яго вя лікае значэнне ў дзявоцкіх варожбах «на жаночую долю» і замужжа. Так, на св. Андрэя (30 лістапада н. ст.), каб убачыць у сне суджанага, дзяўчына тры разы абыходзіла К., абсейваю чы яго канапляным насеннем з пры гаворам: «Святы Андрэю, на цябе ка напелькі сею» і кладучы рэшту пад падушку (Случчына). На Каляды, каб вызначыць, куды дзяўчына пойдзе за муж, у К. на нітцы апускалі ключ (сімвалічны coitus). У які бок адхіліц ца ключ у час кранання да вады з таго боку будзе жаніх (Віцебшчына). Пазнаць жа свайго жаніха можна было, замкнуўшы К.; той, хто прыйдзе да дзяўчыны па ключ, і будзе яе жані хом (былы Вяліжскі павет). З гэткай жа мэтай пад Новы год або напярэ дадні Вадохрышча на ноч пад ложак ставілі сімвалічны К. (23 вяночкі, зробленыя з лучынак, і судзіна з ва дой, часам вешалі замок), з якога, у сне, мусіў падаць ваду суджаны. Таксама на «Куготы» (пярэдадзень Новага года) дзяўчаты хадзілі да К. есці прасяную кашу, а пасля кры чалі ў К. «кугугу». Адкуль адгук нецца рэха, туды ёй і ісці замуж (Ма ларыцкі рн). Пакрыццё калодзежнага зруба страхой акрамя ўтылітарнай функцыі абароны ад засмечвання мела і магіч нае значэнне каб у К. не ўлез нячыс ты. Стрэхі маглі аздабляцца разна стайнай сімволікай («дрэва жыцця», салярная сімволіка, сімвалы вады ды інш.). Асаблівай пашанай у народзе ка рысталіся так званыя «святыя К.», культавыя К., вада якіх надзялялася цудадзейнымі лекавымі і ачышчаль нымі ўласцівасцямі і з якімі былі звя заны тыя ці іншыя паданні. Гэта, на прыклад, ужо згаданы Туркалодзеж, выкапаны князем Турам. Блізу в. Масалаі Крупскага рна ёсць Вітавы калодзеж, які, паводле аповедаў, быў выкапаны для караля Віта, калі той абедаў у час паходу. Каля К. у в. Да расіно Любанскага рна адбывалася набажэнства на Макавея і ў Прапа лавенне. У Палыкавічах Магілёўска га рна да студні народ збіраўся ў тры пятніцы на год (восьмую, дзевятую і дзесятую пасля Вялікадня, асабліва ў дзесятую (Палыкавіцкую) пятніцу. Над К. пад Юревай горкай блізу Віцебска была пабудавана капліца. Набажэнствы ў ёй адбываліся ў дзень св. Георгія і ў дні Барыса і Глеба. Вя домы К. пад назвамі Дзявічы ка лодзеж, Турэцкая студня, Князь Калодзеж, Сіні калодзеж, Каралеўскі калодзеж, Калодзеж Ундзіны, Святы калодзеж, Еўжын калодзеж ды інш. Зрэшты, культавае значэнне меў кожны К., што і абумоўлівала выка нанне разнастайных каляндарных і аказіянальных абрадаў. Ваду К. свяцілі на Вадохрышча, і вадой з трох пасвенчаных К. апырсквалі пчол, каб добра вяліся. Каб не гніла капуста, на Пятра да ўсходу Сонца спяшаліся адшчыкнуць з градкі тры капусныя лісткі і ўкінуць у К. На Купальнага Яна («Петруўчаного») абсявалі К. ма кам ды лёнам (Гомельшчына). Па свенчаны на Макавея мак сыпалі ў К., калі ўлетку доўга не было дажджу.