Интересные ссылки

Калiновы мост

Міфалагічны мост, месцамі лакалізацыі якога, як сведчаць беларускія фальклорныя тэксты, уяўляліся мора, пустыня, рака (вогненная, Дунай, Смуродзіна ці Смародзіна). Усе гэтыя семіятыч на адзначаныя абекты асэнсоўваліся міфалагічнай свядомасцю як аддале ная, чужая прастора. К. м., які злучаў берагі межавай ракі паміж «тым» і «гэтым» светам (якая вядомая ўсім індаеўрапейцам), звязваў чалавечую айкумену з іншасветам, яго прадстаў нікамі і маркіраваўся як прыналеж ны да царства смерці. К. м. масціла нячыстая сіла, а ў дом ля К. м. прыходзілі дяблы і зядалі дзяцей, на К. м. лакалізаваліся істо ты змяінай пароды (змяя Шкурапея, над усімі старшая, старшы чарвяк ды інш.), а таксама святыя, што захавалі адзнакі паганскіх бостваў (Прачыстая маці, сам Гасподзь Iсус Хрыстос, свя тыя Юря, Мікола, Пятро, Васіль, Кузьма). На К. м. або ля яго расце калінадрэва, цесна звязанае з ніж няй сферай, з памерлымі. Iдэя сувязі светаў і станаў улучы лася ў больш агульную ідэю перахо ду, якая была пакладзена ў аснову аб радавых комплексаў, звязаных з нараджэннем, вяселлем і смерцю. Міфалагічны сімвал К. м., які падзя ляў і злучаў адначасова людскі, матэ рыяльны, свет і свет духоўны, зама гільны, сваё і чужое, набыў значэнне пераходу з аднаго свету ў другі або з аднаго сацыябіялагічнага этапу ў ін шы. У каляндарнаабрадавых песнях сімвалічны пераход сакралізаваных гасцей, звязаных з іншасветам: Каля ды, каляднікаў, валачобнікаў і г. д., заканчваецца рытуальным шэсцем па К. м. «Семсот каляднічкаў» у беларус кай песні просяць: «Ох, пазволь, пане, поле змераці, // Поле змераці, стадо згоніці, // Стадо згоніці на калінаў мост. // А калінаў мост да й уламіўся, // Вороное стадо да й затонуло». У пес нях на шлюбную тэматыку нявеста мосціць К. м., які тут звязаны з сімво лікай кахання, пярынамі, па К. м. маладыя ідуць да шлюбу, брат сястру вядзе на пасад, едзе вясельны поезд маладога ці сам малады, напрыклад: «Не гніся, не гніся, калінавы мосцік, // Там едзе Міхаська да цешчы ў госці... // Як праз поле едзе лес палягае...» У радзінных песнях бацька, у якога нарадзілася дзіця, «бяжыць», «сту чыць», «пабрухваець» па К. м., про сячы бабку «перабабіць», кумочка «перанесці», а кумачку «перахры сціць» дзіця, г. зн. дзіця, якое адразу пасля нараджэння належала «чужо му» свету, па К. м. павінна было трапіць у «гэты» свет (параўн. стара жытнае ўяўленне пра нечысціню па радзіхі, дзіцяці, павітухі і мужа па радзіхі; тлумачыцца гэтая нечысціня сувяззю з «тым» светам). Пераход паміж двума светамі ці станамі, згодна з міфалагічнымі ўяў леннямі, мог адбывацца толькі праз знікненне (рэальную ці сімвалічную смерць) чалавека на адным роўні і зяўленне ўжо на другім роўні, у но вай якасці. Таму К. м. гэта і мост смерці (параўн. матывы беларускіх фальклорных тэкстаў: «Ай, ехалі сва ты // Па калінавым масту. // Масты па ламілі, коней патапілі», «Iшоў дзед ка лінавым мостам. Мост пахіліўся. Дзед паваліўся» ды інш. Пераход, змена станаў, згодна з ар хаічнымі ўяўленнямі, былі немагчы мыя ўнутры арганізаванага свету і суправаджаліся барацьбой двух пачат каў: новага і старога, свайго і чужога. Барацьба гэтая адбывалася на К. м., які сімвалізаваў прамежкавую зону (па раўн. матывы казак і замоў, у якіх на К. м. адбываецца змаганне героя з па чварай, са змеем; св. Юры на К. м. за бівае чараўніцу, што адбірала малако ў кароў ды інш.). Пазней сімвалічны пераход па міфалагічным К. м. пачаў паказвацца і ўспрымацца як рэальная пераправа па матэрыяльным К. м.