Интересные ссылки

Калiна

У старажытнай міфапаэтыч най традыцыі К. дзякуючы розным аспектам яе каштоўнасці харчовале каваму, гаспадарчаму, ахоўнаму, эстэ тычнаму, а таксама з прычыны адпа веднасці колеравых характарыстык гэтай расліны асноўнай колеравай трыядзе (белы, чырвоны, чорны) зяў лялася сакральна вылучаным дрэвам і займала ў архаічнай герархіі раслін вызначанае традыцыяй месца. Згод на з міфалагічнымі стэрэатыпамі ча соў індаеўрапейскай агульнасці, калі свет падзяляўся на тры сферы вер хнюю, сярэднюю і ніжнюю, якія ла калізаваліся ў пэўных частках Сусвет нага дрэва, К. была цесна звязана з ніжняй сферай, са светам памерлых і проціпастаўлена шчасліваму Дрэву жыцця. «Каліна дрэва нешчаслі вае: // У карані каліну да вадою мы ець, у карані. // Серадзі каліну чарвяк точыць, серадзі. // У цвяту каліну дзеўкі ламалі, у цвяту. // Ягаду каліну птушкі клявалі, ягаду // Ой, явар дзерава шчаслівае, ой явар: // У ка рані явара конь сабаліў, у карані. // У серадзі явару да ярыя пчолы, у се радзі. // У вярху явару звонкія гуслі, у вярху» (параўн. Рабіна). Успрыманню К. як нешчаслівага дрэва спрыяла не толькі тое, што яна ў адрозненне ад явара нядоўга жыве, невысока ўзды маецца ў неба, а расце ў нізінах, каля вады, мае горкія ягады, а і міфалагі чныя ўяўленні пра паходжанне гэта га дрэва ад жанчыны, якая загінула ці то ў выніку закляцця, ці то нешча слівага кахання, ці то ахвярапрынашэн ня. У беларускім баладным сюжэце, напрыклад, нявестка ператвараецца ў незвычайную К. праз закляцце свяк роўкі. Сын пачынае секчы запаветнае дрэва: «Секануў ён раз цела бела, // Секануў ён другі кроў канула. // Се кануў трэці слова мовіла: // За што, за што, мой міленькі, так мяне». Уяўлялася, што К., якая расце бліжэй да падземнага царства, але ўсё ж такі зяўляецца зямной раслінай, можа перадаць гісторыю забойства жанчыны, якая ўжо на «тым» свеце, пад зямлёй, жывым людзям, што на зямлі. Міфалагічнае ўспрыманне К. як нешчаслівага дрэва, якое паўстала ад загінуўшай жанчыны і якое звязвала ся са смерцю, з трансфармацыяй, ста ла асновай для набыцця К. значэння надмагільнага дрэва, дрэва смерці. Беларускаму фальклору вядомыя ма тывы расцвітання незвычайнай К. на дзявочай ці жаночай магіле, зацяруш вання К. дзяўчыны, якая патанула ў сакральнай рацэ Дунай. У песні, на прыклад, жонка просіць у мужа: «Ой, памру я, мой міленькі, памру. // Да зрубі мне цісову труну. // Вой, выка пай глыбоку магілу, // Станові мне ў галоўках каліну». К., што вырастае на магіле баць коў нявесты, пашыраны вобраз беларускіх вясельных сірочых песняў. Сімвалічная роля К. як медыятара ў спробах кантакту нявесты з замагіль ным светам з мэтай запрашэння па мерлых бацькоў на вяселле яскрава праяўляецца ў такіх дзеяннях маладой, як адхіленне, заломванне, ламанне К., што расце на магіле, або змятанне ма гілы калінавымі галінкамі, напры клад: «Выйду на магільнічак, паха джу, // Рукой каліначку заламлю, татку на вяселле запрашу». Як дрэвамедыятар, адзначанае прыналежнасцю да нечалавечага ло кусу, К. выступае ў старажытнай част цы духоўнай культуры беларусаў замовах. У іх з К. звязваецца звыш натуральная сіла, якая выгаворвае, пускае на вецер «скулурожу»; «сіні агонь, прапускаець і шал, і бешанства выганяець»; «сівенькі дзядочак» ламае і паліць К. з лекавамагічнымі мэтамі; на К. адпраўляюць хваробы, звязаныя з пачырваненнем. Медыятыўнае зна чэнне мае К. у некаторых абрадах. Асаблівую цікавасць уяўляюць прыпевы са словамі «каліна», якія вельмі часта ў купальскіх і калядных песнях разам са зваротам да Соней ка, Дуная, Iвана Купалы і г. д. скла даюць нейкі сакральны пласт, дэтэр мінаваны характарам купальскай і каляднай урачыстасцяў як семантыч на звязаных гранічных вехаў у жыцці чалавека і космасу. Разгледжаныя міфалагічныя ўяў ленні пра К. абумовілі набыццё фаль клорным сімвалам К. значэння асобы (часцей жаночага роду) у стане пера ходнасці, пераўтварэння, а таксама сімвалізацыю ім нешчаслівай мала дой жанчыны ці яе горкай долі. Апош нія значэнні зяўляюцца таксама вы нікам асацыяцыі дзяўчыны (жан чыны) з К. на аснове іх вонкавага па дабенства і псіхаасацыятыўнай су вязі горкіх калінавых ягад з горкай жаночай доляй. На глыбінным міфа лагічным роўні, дзе К. была цесна звязана са смерцю (якой архаічны све тапогляд прыпісваў эратычны харак тар), можа знайсці сваё абгрунтаван- не і эратычнае значэнне сімвала К., шырока ўжыванае ў вясельным абра давым комплексе беларусаў і іншых славян. З забыццём міфалагічнага грунту эратычную афарбоўку сімва ла К. стаў падтрымліваць асацыятыў ны кампанент: падабенства чыр воных ягад і кропляў крыві, якое ўзнікла на аснове ўжо існуючай семан тыкі вобраза К. як нявесты. Калі воб раз К. сімвалізаваў саму лімінальную істоту, асобу ў стане пераходу, кульмі нацыйным момантам якога ўяўляла ся смерць (рэальная ці сімвалічная), то сам працэс пераходу знайшоў глы бокае раскрыццё ў матывах перапра вы па Калінавым мосце.