Интересные ссылки

Шведы

Для беларускага фальклору, тапанiмiкi i мiкратапанiмiкi характэрна адлюстраванне падзей, звязаных з рускашведскiмi войнамi XVIIXVIII  стст. У  паданнях гэтыя часы называюцца войнамi лiтоўцаў са Ш., бойкамi Ш. з рускiмi i да таго падобнымі. Частыя паданнi пра гарадзiшчы (Шведская гара, Шведскi вал, Шведскi акоп (Ваўкавыск, г. п. Копысь Аршанскага, Поразава Свiслацкага, Друцк Талачынскага рнаў). Некаторыя паданнi паведамляюць, што гара насыпана над магiлай шведскага князя. У  в. Насiлава Маладзечанскага рна пра гарадзiшча кажуць, што ў часе шведскай вайны, калi праходзiлi войскi, гэтае месца было выбрана каралём дзеля адпачынку, а салдаты, каб закрыць караля ад вачэй цiкаўных жыхароў, абгарадзiлi месца валам, для якога насiлi пясок шапкамi. Вядомыя паданнi, што на некаторых гарадзiшчах абедалi Ш. i тым часам напалi рускiя. Ш. зарылi каля гары посуд i грошы (скарбніцу).

Шырокавядомыя назвы старажытных пахавальных помнiкаў: Шведскiя магiлы, Шведскiя капцы, Шведзiха. Пра курганы блізу Смаргонi апавядаецца, што на гэтым месцы адбыласясустрэча Ш. з рускiмi. Тут шведскi кароль Карл XII меркаваў даць генеральную бiтву. Для гэтага Ш. пачалi насыпаць бугры, але рускiя разладзiлi гэтую справу, i Карл XII падаўся на Палтаву. У многiх мясцiнах бытуюць паданнi, што ў курганах пахаваныя рэшткi шведскага войска пасля Палтаўскай бiтвы (1709 г.). У в. Скварцы на Койданаўшчыне расказваюць, што ў кургане пахаваны швед, якi выразаў усю вёску, а потым згубiў рукавiцы i так да гэтага часу па начах ходзiць i шукае iх (параўн. Непрытомнікі). Вядомы i iншыя назвы, звязаныя са Ш.: Шведская грэбля, Шведская дарога, Шведская сенажаць, Шведава балота, Шведскi брод. Ш. прыпiсваецца стварэнне каменнай грады на рацэ Вяллi. Пра Шведава балота блізу в. Сычкава Бабруйскага рна iснуе паданне, што ў

Шведскую вайну ў iм было затоплена шмат зброi i вазоў, а таксама залатая карэта. У в. Любаваша Ганцавiцкага рна расказваюць пра Шведскi брод, быццам калi тут праходзiлi Ш., то яны загадалi дзеду правесцi iх кароткiм шляхам да партызан, каб захапiць тых знянацку. Дзед жа павёў iх у іншы бок, праз брод, дзе яны i знайшлi сваю пагiбель. Ад таго i назва Шведскi брод. У Беларусі таксама вядомая прыказка: «За дзядамішведамі», што азначае «вельмі даўно».