Интересные ссылки

Калач

Святочны печаны выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе круглай булкі, прадаўгаватага пірага, вяліка га абаранка або нават бліна. На заха дзе Беларусі (пераважна ў Зах. Па лессі) К. часта выконваў ролю каравая ў вясельным абрадзе. На Піншчыне К. сустракала маладых ма ці жаніха. К. або абаранкамі аздаблялі і традыцыйныя вясельныя караваі: іх змяшчалі зверху каравая і ўпрыгож валі кветкамі і фарбаванымі мяцёл камі аўса або нанізвалі на каравайную стужку. Дарылі К. або абаранкі жаніхі нявестам і ў перадвясельны перыяд. У Зах. Палессі К. дарылі ўнукі сваім бабкампавітухам. У цэлым абрадавае выкарыстанне К. у Беларусі абмежа ванае і больш уласцівае, відаць, за ходнім і паўднёвым славянам.