Интересные ссылки

Кажух

Вылучаецца сярод адзення высокім семiятычным статусам. Рытуальнае яго выкарыстанне пачыналася з першых хвiлiн жыцця чалавека i працягвалася да самай смерцi. На К. клалi народжанае дзiця, садзiлi яго ў час першага пострыгу, адымання ад грудзей, у чорны К. захутвалi парадзiху, усюды на К. клалi толькi што памерлага чалавека. Нават у гарачае надворе К. апраналi маладыя, сядзелi на iм за вясельным сталом. Усе гэтыя кантэксты сцвяр джаюць наяўнасць у К. глыбокага сiмвалiчнага зместу, калi ён пачынаў маркiраваць пераходнасць, маргi нальнасць самой сiтуацыi i адпавед на лiмiнальнасць iстоты, што яго апранала. Дарэчы прыгадаць i казач ныя эпiзоды, калi герой зашывае сябе ў авечую шкуру з мэтаю патрапiць на «той» свет. Нельга паменшыць i ролю К. як сiмвала, што ўвасабляў будучы дабра быт, багацце i плоднасць. Iдэю багац ця заканамерна актуалiзавала наяў насць густой поўсцi (узгадайце зычанне на вяселлi: «Каб жанiх быў багаты, як кажух валахаты»). У ка ляндарнай i аказiянальнай абрад насцi апрананне К., часцей выверну тага, сiмвалiзавала прысутнасць у рытуальнай прасторы таго свету цi намер уступiць з iм у кантакт па раўн. калядныя пераапрананнi, што дэманстравалi прысутнасць продкаў сярод жывых, К. у рытуалах ахвяра прынашэння i народнай медыцыне. Апрануўшы на Дзяды К. поўсцю на верх, лiчылася магчымым убачыць душы продкаў, у такiм жа выглядзе запрашалi на калядную куццю Маро за, ваўкоў i да т. п. Матыў вывер нутасцi звязаны з устаноўкай на свя домыя антыпаводзiны, а далучэнне К. да атрыбутаў прадстаўнiкоў таго све ту стасуецца з уяўленнямi аб адноль кавай калматасцi К. i чорта, параўн. выслоўе «чорт кашлаты». Манiпуляцыi з К. у народнамеды цынскiх рытуалах арыентаваныя перадусiм на сiмвалiзацыю iм пераход най зоны паклаўшы дзiця на чорны К., накрыж выстрыгалi пасмачку поўсцi i падкурвалi яго; на К. дзiця «мерылi» ад пуду, выбiралi сцень ды інш. У асобных кантэкстах К. адсылае ўдзельнiкаў абраду да вобраза мядзве дзя. Менавiта «мядзведзiцай» у беларус кiх вёсках называлi маладую (у вясель най песнi: «А прывязлi мядзведзiцу саплiвую, хрыплiвую...»). Цiкава, што гэтак жа называлi нявесту i ў стара жытнай Грэцыi, дзе iснаваў нават звычай, згодна з якiм афiнянкi ў го нар багiнi Артэмiды павiнны былi ры туальна пераўвасобiцца ў мядзведзiху. З другога боку, этыялагiчныя легенды звязваюць першага мядзведзя з чала векам, якi, апрануўшы К., хацеў напа лохаць Бога і быў за тое пакараны. Сiмволiка багацця i дабрабыту ў К. рэалiзавалася ў абрадах уваходзiн, калi сямейнiкi ўпаўзалi ў новую хату па пасцеленым поўсцю ўверх К., у самiм будаўнiцтве жытла пры падыманнi мацiцы да яе прывязвалi загорнутыя ў К. хлеб i бутэльку з вiном. Паўсюль праз К. вялi ў хлеў купленую карову i выганялi яе пер шы раз увесну ў поле (параўн. тлума чальнае клiшэ: «Каб не гола була»). На Лепельшчыне на Грамнiчкi пры носiлi ў хату гусака i кармiлi яго на стале, засланым К.