Интересные ссылки

Кажан

Жывёла, шырока прадстаў леная ў мiфалагiчных вераваннях бе ларусаў. Згодна з народнымi ўяўлен нямi, у К. ператвараецца мыш, якая зела штосьцi ў царкве або наагул асвечанае. За зедзеную благавешчан скую прасвiрку Бог зрабiў мыш К. iстотаю, што ўдзень не бачыць, а ўно чы ловiць камароў ды мошак. Лiчылi, што ў К. можа ператварыцца пацук, у якога ад старасцi вырастаюць кры лы. К. называлi начным чортам, здольным прыносiць як няшчасце, так i шчасце таму яго старалiся злавiць на Купалле, бо выпушчаны потым на волю ён можа прынесцi свайму збавiцелю багацце. Наагул К. успрымалi як начных духаў, што пры носяць людзям долю, нядолю, здаро ўе, хваробу, прыгажосць, брыдоту. У якi дом заляцiць К., там неўзабаве нехта памрэ. Калi К. сядзе на падлет ка, той перастане расцi, а калi ўва бецца ў валасы яны сабюцца ў каўтун, калi сядзе на галаву яна пакрыецца пархамi. Калi К. пра ляцiць пад кiлой у быка той пачне кульгаць, калi пад вымем у каровы, то ў яе прападзе цi сапсуецца мала ко, i тады яе трэба падкурваць разам з купальскiмi зёлкамi i самiм К. («клiн клiнам»). Казалi, што К. могуць паў ставаць у чалавечым аблiччы або пе ратварацца ў грошы, калi К. пакласцi ў скрыню з безлiччу дзiрачак на тры наццаць дзён. У К. народ бачыў ува сабленне душы чараўнiка. Каб па ўплываць на шкадлiўцаў, лавiлi К. i, абвязаўшы суравымі палатном i нiткаю, падвешвалi ў комiн. Як бу дзе пятрэць К., выпетрае i вядзьмак i прыбяжыць прасiцца вызвалiць К. Здохне К., i ведзьмару прыйдзе канец. Памерлы чараўнiк пасля смерцi так сама зяўляўся ў выглядзе К. З дапа могаю гэтай iстоты, лiчылася, можна зрабiцца нябачным. Дзеля гэтага трэ ба было пасадзiць К. у гаршчок, завя заць анучкаю з дзiрачкаю, закапаць апоўначы ў мурашнiку i бегчы з лесу не азiраючыся, каб не пачуць кажа новага крыку (бо калi пачуеш па мрэш). Праз сем дзён, калi гаршчок дастаюць, ад К. застаюцца толькi костачкi. З iх трэба выбраць кручок i вiлкi i, узяўшы iх у рот, чалавек нiбыта становiцца невiдзiмкаю. З гэтымi костачкамi была звязана i лю боўная магiя. Калi зачапiць кажано вым кручком дзяўчыну, яна адразу за кахаецца; калi ж яна надакучыць дастаткова адпiхнуць яе вiлачкамi, i яна разлюбiць. Гэтаксама, казалi, можна прываражыць i хлопца, колю чы яго косткаю ў сэрца (гл. Любізнік). Карчмары, каб прывабiць пiтакоў, прыбiвалi да сцяны К. Выкарыстоў валi К. i ў якасцi знахарскага сродку. Хвораму на лiхаманку давалi на тры днi насiць пад пахаю загорнутага ў анучку жывога К., пасля чаго трэба яго выпусцiць, i ён, прыняўшы хваробу на сябе, занясе яе далёка ад чалавека. Ад радзімцаў (падучай) лячылi крывёю К. Па К. спрабавалi вызначыць i блi жэйшае надворе: калi К. хутка зяўлялiся пасля заходу сонца i ляталi дапазна, гэта абяцала ясную пагоду.