Интересные ссылки

Кадук

Нячысцiк, што зядае немаў лят i тым прыводзiць род да вымарач насцi. Персанiфiкацыя хваробы эпi лепсii (радзімцаў, падучай, падучкi) накшталт адпаведных персанiфi кацый халеры, воспы, гарачкi, трас цы, начнiц, крыксаў ды iнш. Сваё iмя К. атрымаў ад лацiнскай назвы хва робы caducus «падучы». Хворыя на эпiлепсiю лiчылiся апантанымi нячы стай сiлай, што пранiкала ў нутро ча лавека, мучыла яго, выклiкаючы спецыфiчныя праявы: страту пры томнасцi, сутаргi, канвульсii, скрыгат зубоў i да т. п. «его дьявол был осел, и кадук мевал, упадал и от себя отхо дил, жона его тым се брыдила». К. часам дараўноўвалi да чорта: «Цi чорт, цi чортаў унук адзiн кадук». К. адрознiваецца ад падобных дэма наў тым, што шкодзiць не ўсiм, а толькi грэшным людзям, зусiм не ча пае жывёл, акрамя хіба коней, якiя ў далёкiх паходах часам не вытрым лiвалi сонечных удараў i падалi, здыхалi, iх агонiя нагадвала падучку. «Лiчачыся першымi па часе адра джэння, у бягучым часе кадукi зяўляюцца паследнiкамi, забытымi iнвалiдамi дябальства, на якiх не звяртаюць увагi астатнiя нячысцiкi, не выкарыстоўваюць нi iх вопыт насцi, нi iх дапамогi, нiколькi не цэ няць iх старэчы аўтарытэт, ад значаў Нiкiфароўскi. Абцяжараныя ўсiм гэтым ды, звыш таго, расцвіле ныя сваiмi сабратамi, К. бродзяць вод даль ад нячысцiкаў i ад сваiх нешмат лiкiх аднагодкаў. Бачачы ж людскую праўду, асаблiва пашану малодшых да старэйшых, паблажлiвасць дужых да слабых, кадукi больш за iншых нячысцiкаў прыхiльныя да людзей, знарок не шкодзяць iм i толькi тады прыступаюць да ахвяры, калi яна спа гудная ў людзскiм сэнсе. Вядома, сваю рэдкасную працу яны выконваюць з навычнай зграбнасцю майстроў, во пытнасцю дзялкоў». К. уяўляўся нашым продкам у даволi неакрэсленых формах: то зда лёк нагадваў капу сена, кучу моху, мог спалохаць нечакана незвычайным ру хам. Народнае павере пра тое, што К. есць жывых маленькiх дзяцей, якiх прыносяць яму падначаленыя нячысцiкi, спарадзiла ўяўленне, што К. вядзе да вымарачнасцi, паколькi прымхлiвае стаўленне да хворых на невылечную падучку эпiлепсiю перакрэслiвала надзеi гэтых ня шчасных на сямейнае жыццё, на пра цяг роду. Пра пашыранасць уяўлен няў пра К. у старажытнасцi ва ўсiх сацыяльных пластах нашага грамад ства сведчыць звычаёвае права, па водле якога кароль Рэчы Паспалiтай забiраў да скарбу вымарачныя маёнткi «па праву кадука»: «Тые зам ки Пинск, Кобрын, Рогачёв знову на короля его м. светлое памяти Жи кгимонта Першого кадуком спали». След уяўленняў пра К. захаваўся ў колiшнiм грозным беларускiм пра клёне «А каб цябе Кадук...», якi ў сувязi са стратай першапачатковага сэнсу набыў характар лагоднага вы слоўяпапроку.