Интересные ссылки

Каваль

Мiфалагiчны персанаж, якi надзелены звышстваральнай сiлай, звязанай з агнём. Мiфалагiчны К. увасабляе нябесны агонь i жыве на небе. Ён нават можа быць богамгра мавержцам або яго памагатым. Але часам К. звязаны з рудамi, якiя зда бываюцца зпад зямлi, i тады ён асацыюецца з падземным агнём або наагул з нiжнiм (падземным цi вод ным) светам. Часта К. называюць па сярэднiкам памiж верхнiм i нiжнiм светам. Для беларускай мiфалогii ха рактэрныя паданнi пра кавалёў Кузь му i Дзямяна, якiя змагалiся са змеем. К. мог ажанiцца толькi на гаршчэ чнiцы. Такая пара выступала ў ролi святароў, чараўнiкоў, што заклiканыя былi забяспечыць зямлi ўрадлiвасць (гл. Ганчар). Святам К. лiчыцца 14 лiстапада (дзень святых Кузьмы i Дзя мяна). На Чэрвеньшчыне яшчэ ў па чатку ХХ ст. увосень для К. збiралi «асянiну» плату натурай. Вядомы традыцыйны беларускi танец «Ка валь», дзе рухi пабудаваныя на iмi тацыi работы К. Згодна з народнымі паверямі, К. валодаў здольнасцю варажыць i чара ваць, асаблiва гэтая ягоная здольнасць магла праяўляцца ў дачыненні да ва ды, якой К. супрацьстаiць. У бела рускiх казках К. выкоўвае цудоўную булаву, якой ён (або іншы персанаж) змагаецца супраць Цмока. У балцкай мiфалогii вядомы боскi К. Целявель памочнік Пяркунаса. У старажытнай Вiльнi К. працавалi па суседстве з культавым цэнтрам Пяркунаса. У беларускiм песенным фальклоры вобразу К. часам надавалася сексуаль ная афарбоўка («Выганяй, мацi, кава ля з хаты, // Бо каваль малады хоча начавацi»), К. iншасказальна назы валi бацьку толькi што народжанага дзiцяцi («Паздароў, Божа, таго кава ля, // А хто скаваў мало дзiця»). Акт зачацця прыпадабняўся да кавання жалеза («А каваў ён уначы, // Не палiўшы свячы»).