Интересные ссылки

Iнцэст

(лац. in «не» i castus «абы чайлівы»), кровазмяшальны шлюб або iнтымная сувязь найблiжэйшых сваякоў, шлюбны звяз, якi парушае прынятую ў дадзеным грамадстве экзагамiю. Галоўная роля ў iнцэс туальных сувязях належыць узаема дачыненням памiж маткай i сынам, сястрой i братам. З iнцэстуальным матывам можа быць звязана iсна ванне двуполасцi ў багоў, мiфа лагiчных iстот, якiя сiстэматычна адраджаюцца, сiмвалiзуючы цык лiчнасць, неўмiручасць космасу. К. Г. Юнг лiчыць, што андрагiннасць персанажаў гэтага тыпу звязана з iх адмоваю ад «мужнасцi» ў сувязi з та буяваннем iнцэстуальнага iмкнення да першай каханай мацi. У мi фалогii I. стаў асновай шэрагу сюжэ таў. У «мiфiчным часе» кроўнарод насныя шлюбы не былі парушэннем нормаў, гэта датычыцца шлюбаў пер шапродкаў, якiя былi адзiнай парай на зямлi, не мелi выбару (напрыклад, брат i сястра Яма i Ямi ў ведыйскай мiфалогii) альбо калi сiтуацыя паў тараецца пасля сусветнай катастро фы, тады працяг роду людскога за лежыць ад I. Элiмiнацыя шлюбных i iншых забарон у найбольш важных абрадах, свяшчэнныя блiзкарод насныя шлюбы ў традыцыях стара жытных царскiх дынастый адпавя даюць сiтуацыi «незлачыннага» I. I. выкарыстоўваўся як сродак выяў лення дзiкунства чужога этнасу, яго нецывiлiзаванасці. Сюжэты ў беларускім фальклоры заўсёды паказваюць I. як злачын ства, страшны грэх, якога ўсе iмк нуцца ўнікнуць, а калi дапускаюць, то па няведаннi, з моцы неспрыяль ных, трагiчных абставiнаў (брат i сястра, разлучаныя ў дзяцiнстве, уступаюць у шлюб, а высветлiўшы крэўнасць, не знаходзяць магчымым жыць, ператвараюцца ў кветкi (гл. Браткі); братыразбойнiкi, што забiлi швагра i зняславiлi сястру, раскайваюцца, ператвараюцца ў вапнавае каменне, каб потым людзi, выпальваючы вапну ў печах, агнём знiмалi iх грахi, ачышчалi; сястра, ратуючыся ад шлюбу з родным бра там, губiць сябе: там, дзе яна ўпала, паўстала цэркаўка). Беларускiя сю жэты з матывам I. маюць паралелi ў спадчыне аддаленых ад нас у прасторы i часе iндаеўрапейскiх на родаў. Так, балада пра ўдаву i яе сы ноўблiзнят (двайнюкоў, трай нюкоў), якiх яна, уклаўшы ў кара бец, сплаўляе па Дунаi i якiя праз 12 гадоў вяртаюцца i робяць спробу ажанiцца з мацi i сястрой, амаль да кладна паўтарае хецкi мiф пра ца рыцу Канеса. Хецкая царыца такса ма нарадзiла сыноўблiзнюкоў (аж 30) i сплавiла iх у судзiне па рацэ, але яны вярнулiся i хацелi пабрац ца са сваiмi сёстрамі. Матыў I. мож на лiчыць скразным, найбольш ён рэалiзуецца ў нашых баладах, а сю жэт «Браткi» натхнiў В. Дунiна Марцiнкевiча на стварэнне першай у новай беларускай лiтаратуры паэ мы «Травiца братсястрыца». Iнцэс туальны эдыпаўскi матыў прагляда ецца ў звычаi пахавання Ярылы сына Мацiзямлi. Вяртанне назад, у матчына чэрава, у небыццё, зяў ляецца, згодна з псiхааналiтычнай трактоўкай, адной з грунтоўных праяваў пазасвядомага i служыць перверзiяй, замяшчэннем iнцэс туальных сувязяў, якое абядноўвае каханне i смерць.