Интересные ссылки

Iлля

Галляш свята народнага календара ў гонар старазапаветнага прарока, якога ўшаноўвалi як боства (адзначалася 2 жнiўня н. ст.). Павод ле бiблейскага падання, I. тварыў цуды i жывым узнёсся на неба. Пас ля прыняцця хрысцiянства I. у на родным уяўленнi злiўся з язычнiцкiм богам Перуном, увабраўшы ў сябе яго рысы i функцыi. У мiфалогii, стара жытных вераваннях i ў фальклоры беларусаў I. распарадчык даж джоў i навальнiц, апякун земляроб ства, абаронца ад нячыстай сiлы, але раззлаваны можа наслаць наваль нiцы, град i засуху. Таму дзень I. на Беларусi святкаваўся ўсюды. У за сушлiвае надворе I. служылi малеб ны, у якасцi ахвяры клалi яйкi ў ба рознах мiж градаў. I., згодна з паверямi, ездзiць па небе ў залатой каляснiцы, i ад яе калёсаў сыходзiць гром, а ад удараў конскiх капытоў утвараецца маланка. Калi ўвесь час лiў дождж, казалi, што I. запалiў адзежу i залiвае агонь вадою з хма раў, а падчас засухi што I. сушыць адзежу пасля пажару. Дзень I. лi чыўся канцом сезону ў пчаляроў, бо пчолы ўжо не раяцца: «Толькi да Iллi паглядай на вуллi». На I. пачыналi жаць жыта: «Iлля жнiво пачынае, а лета канчае». I. прыходзiць з доўга чаканым хлебам: «На Iллю поўну печ хлеба наллю», «На Галляша з новых круп каша». У народных прыказках дзень I. прадстаўлены як пераходны да чарговага сезона: «Прыйшоў Iлля, то i лета няма», «На Iллю да абеда лета, а па абедзе восень». Назiраецца пачатак пахаладання, дажджоў: «Iлля нарабiў гнiлля». У прыродных назiраннях звязваўся са святам Пят ра: «Прыйшоў Пятрок апаў лiсток, прыйшоў Iлля апала два»; «Пётр Павел час убавiў, Iлляпрарок два ўвалок». Пасля I. заканчвалi купац ца, бо «Iлля ўкiнуў у ваду алядня (лёду)».