Интересные ссылки
ремонт оконных рам деревянных

Iдалы

багi, ёлуп,кумiры, стоды, каменныя, драўляныя або металёвыя скульптурныя выявы паганскіх ба гоў. Кожны I. увасабляў пэўнага бога. У часы паганства I. устанаўлівалі на капішчах як абекты пакланення. Пасля прыняцця хрысціянства вядо мыя выпадкі высякання крыжоў на I. Часам I. надавалі форму крыжа (в. Грабаўцы і Залуззе Жабінкаўскага, Буцькі Пружанскага, Даўгінава Ві лейскага рнаў). Значная частка I. пры хрышчэнні была знішчана (спа лена, закапана ў зямлю ці затоплена ў вадаёмах), іх месца заступілі вялі кія слупы з выразанымі выявамі Бо жай Маці, Збаўцы або Iаана Прадце чы (напрыклад, у колішніх ваколіцах Нясвіжа, паводле П. М. Шпілеў скага). Найбольш старажытнымі I. зяў ляюцца статуйкі, знойдзеныя на паселішчы Асавец Бешанковіцкага рна (позні неаліт і ранні бронзавы век). Каменныя I. былі вышынёй 0,61,2 м (металёвыя меншых паме раў) з выявамі ад аднаго да чатырох твараў, часцей з адным тварам. Най больш вядомыя Шклоўскі ідал («Ёлуп», захоўваецца ў Нацыяналь ным музеі Рэспублікі Беларусь) і Слонімскі (захоўваецца ў Слонімскім краязнаўчым музеі). Блізу в. Млыны Камянецкага і Багуслаўцы Пружан скага рнаў былі выяўлены камен ныя I. з трыма тварамі. Блізу в. Бог іна Браслаўскага рна на востраве Богінскага возера стаяў I. «Стод». Яго вышыня адпавядала палове сярэдня га чалавечага росту, рукі складзены на грудзях. Блізу в. Слабодка Смаля віцкага рна быў I. «Цар Давыд». Вядомыя I. у выглядзе чатырохгран ных слупоў каля в. Ульянавічы Сен ненскага рна, а таксама па берагах рэк Бярэзіны, Случы і Прыпяці. У 1684 годзе ў руінах старажытнага будынка каля Віцебска знойдзены залаты I. Перуна, а ў 1860 годзе на Барысаў шчыне ў дупле дуба два I. з се рабра і з бронзы.