Интересные ссылки

Шатрыя

Гара ў былым Шаўляйскім павеце Ковенскай губ., галоўная літоўская «Лысая гара», славутая тым, што на яе, паводле беларускіх і літоўскіх паверяў, зляталіся на Купальскую ноч     ведзьмы з усёй Літвы. На Ш. была магіла Альцыса. Блізу яе чараўніца   Яўсперыта   частавала ўвесь ведзьмін шабаш. Назва гары, відавочна, звязана з літ. atrija «ведзьма», хаця апошняе слова само можа паходзіць ад гэтага мікратапоніма.